Саюз МС-25
Агульныя звесткі
Палётныя даныя карабля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саюз МС-25 (№756, пазыўны — «Казбек»[1]) — расійскі транспартны пілатуемы касмічны карабель, запуск якога да Міжнароднай касмічнай станцыі адбыўся 23 сакавіка 2024 года[2][3][4] (быў раней запланаваны на 13 сакавіка, перанесены на 21 сакавіка, але быў адменены па тэхнічных прычынах[5][6]). Стартаваў з пляцоўкі № 31 касмадрома Байканур. Падчас палёту на МКС дастаўлены адзін удзельнік касмічных экспедыцый МКС-70/71 і два ўдзельнікі 21-й экспедыцыі наведвання[7]. Гэта 175-ы палёт караблёў сямейства «Саюз», у тым ліку 71-ы — да МКС[2][8].

Экіпаж

Касманаўт Пасада № палёт Арганізацыя
Асноўны экіпаж
Сцяг Расіі Алег Навіцкі Камандзір 4 Раскосмас
Сцяг Беларусі Марына Васілеўская[9] Удзельнік касмічнага палёту 1 Беларускае касмічнае агенцтва
Сцяг ЗША Трэйсі Колдвел-Дайсан Бортінжынер 3 NASA
Дублюючы экіпаж[10]
Сцяг Расіі Іван Вагнер Камандзір 2 Раскосмас
Сцяг Беларусі Анастасія Лянкова Удзельнік касмічнага палёту 1 Беларускае касмічнае агенцтва
Сцяг ЗША Доналд Рой Петыт Бортінжынер 4 NASA
Экіпаж пасадкі
Сцяг Расіі Алег Кананенка Камандзір 5 Раскосмас
Сцяг ЗША Трэйсі Колдвел-Дайсан Бортінжынер 3 NASA
Сцяг Расіі Мікалай Чуб Бортінжынер 1 Раскосмас
РКП «Саюз-2.1а» на стартавай пляцоўцы
Экіпаж перад стартам 23 сакавіка 2024

29 мая 2023 года Раскосмас абвясціў, што ў асноўны экіпаж увайшлі расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, грамадзянка Рэспублікі Беларусь і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Палёт на МКС запланаваны на сакавік 2024 года. Паводле планаў, пасля кароткай экспедыцыі на станцыі Алег Навіцкі і прадстаўніца Рэспублікі Беларусь вернуцца на зямлю на караблі «Саюз МС-24» з астранаўтам НАСА Лорэл О'Хара, а Трэйсі Дайсан працягне палёт на МКС у складзе касмічнай экспедыцыі МКС-70/МКС-71 да верасня 2024 года і прызямліцца на караблі «Саюз МС-25»[6].

У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына праходзілі падрыхтоўку ў якасці кандыдатак на ўдзел у касмічным палёце дзве грамадзянкі Рэспублікі Беларусь: Марына Васілеўская (бортправаднік авіякампаніі «Белавія») і Анастасія Лянкова (дзіцячы хірург). Яны ўвайшлі ў шорт-ліст з шасці кандыдатак на палёт у космас, адабраных у Беларусі з больш чым 3 тысяч прэтэндэнтаў[9][10][11].

6 сакавіка 2024 года асноўны і дублюючы экіпажы пілатуемага карабля «Саюз МС-25» прыбылі на касмадром Байканур, дзе правялі перадпалётныя трэніроўкі і медыцынскія абследаванні[12].

Падрыхтоўка

14 верасня 2023 года карабель быў дастаўлены на тэхнічны комплекс касмадрома Байканур у мантажна-выпрабавальны корпус 254-й пляцоўкі для правядзення штатнай падрыхтоўкі. Пасля агляду ён быў пераведзены ў рэжым захоўвання да пачатку непасрэднай падрыхтоўкі да запуску[13]. 25 студзеня 2024 года ў безэхавай камеры было праведзена тэставанне радыётэхнічнай апаратуры «Курс-НА», якая забяспечвае збліжэнне і стыкоўку карабля з МКС[14]. 7 лютага пачаліся вакуумныя выпрабаванні карабля «Саюз МС-25»[15]. 6 сакавіка праведзена механічная зборка «пакета» ракеты-носьбіта: да цэнтральнага блоку (другая ступень) далучаны чатыры бакавых блока (першая ступень)[16]. 10—11 сакавіка праведзены тэхнічныя аперацыі па запраўцы карабля «Саюз МС-25» кампанентамі паліва і сціснутымі газамі[17]. 12 сакавіка карабель састыкавалі з пераходным адсекам. На наступны дзень праведзены аўтарскі агляд карабля і накатка галаўнога абцякальніка, завершана размяшчэнне ў заселеных адсеках асноўнай часткі грузаў[18]. 16 сакавіка праведзена агульная зборка ракеты касмічнага прызначэння «Саюз-2.1а» з пілатуемым караблём[19]. 18 сакавіка карабель з ракетай вывезлі на стартавы комплекс 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур. Пасля ўстаноўкі ракеты ў вертыкальнае становішча працягнулася яе падрыхтоўка да пуску[20].

Вонкавыя відэафайлы
 Трансляцыя запуску ТПК «Саюз МС-25» 21 сакавіка 2024 (пуск адменены)
 Трансляцыя запуску ТПК «Саюз МС-25» 23 сакавіка 2024

21 сакавіка 2024 года ў 16:21 па Маскве па тэхнічных прычынах (з-за прасадкі напружання хімічнай крыніцы току), на завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі, за некалькі секунд да старту ракеты-носьбіта, адбылася няштатная сітуацыя і аўтаматычная адмена пуску. Пуск быў перанесены на рэзервовую дату — 23 сакавіка. Экіпаж быў эвакуіраваны з карабля, пасля зняцця скафандраў праведзены медагляд. Затым касманаўты вярнуліся на каранцін, а далейшая падрыхтоўка да старту была працягнутая. Стартавы комплекс быў вернуты ў зыходнае становішча[3][4].

Палёт

23 сакавіка 2024 года ў 15:36:10,573 па маскоўскім часе з 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур адбыўся пуск ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25». Вывядзенне карабля на зададзеную арбіту, яго аддзяленне ад трэцяй ступені ракеты, раскрыццё антэн і панэляў сонечных батарэй карабля прайшлі ў штатным рэжыме[2]. 25 сакавіка ў 18:02:50 мск праведзена стыкоўка з МКС[21].

6 красавіка каля 7 гадзін раніцы па Маскве адбылася адстыкоўка[22]. У 10:17 пасадачны апарат прызямліўся ў казахстанскім стэпе ля г. Жэзказган[23].

Заўвагі

  1. Роскосмос представляет эмблему экипажа пилотируемого корабля «Союз МС-25». Роскосмос (19 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
  2. 1 2 3 Корабль «Союз МС-25» с россиянином, белоруской и американкой полетел к МКС. roscosmos.ru. Праверана 23 сакавіка 2024.
  3. 1 2 Глава «Роскосмоса» назвал причину отмены запуска корабля «Союз МС-25». iz.ru. Праверана 21 сакавіка 2024.
  4. 1 2 Юрий Борисов: запуск корабля «Союз МС-25» перенесен на 23 марта. roscosmos.ru. Праверана 21 сакавіка 2024.
  5. Запуск «Союза МС-25» с белорусской космонавткой запланирован на 13 марта. Интерфакс (23 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 27 верасня 2023.
  6. 1 2 Межведомственная комиссия определила составы экипажей МКС. Роскосмос (29 мая 2023). Праверана 29 мая 2023.
  7. Экипажи на подготовке. Центр подготовки космонавтов имени Ю. А. Гагарина (1 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 27 верасня 2023.
  8. Пресс-кит: Запуск к МКС пилотируемого корабля «Союз МС-25»
  9. 1 2 В Звездный городок прибыли белорусские кандидатки на космический полет. ЦПК имени Ю. А. Гагарина (22 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2023. Праверана 23 ліпеня 2023.
  10. 1 2 Христина Глушко. Белоруска Марина Василевская полетит на МКС в составе основного экипажа. www.sb.by. Беларусь сегодня (30 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2023. Праверана 3 чэрвеня 2023.
  11. Белорусская космонавтка полетит на МКС в марте 2024 года. РИА Новости (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2023. Праверана 29 мая 2023.
  12. Экипажи корабля «Союз МС-25» прибыли на Байконур. roscosmos.ru. Праверана 4 сакавіка 2024.
  13. Пилотируемый и грузовой корабли доставлены на Байконур для запусков к МКС. Роскосмос (14 верасня 2023). Праверана 25 студзеня 2024.
  14. На Байконуре корабль «Союз МС-25» испытали в безэховой камере. Роскосмос (25 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.
  15. На Байконуре начались вакуумные испытания пилотируемого корабля «Союз МС-25». Роскосмос (7 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  16. На Байконуре собирают ракету-носитель «Союз-2.1а» для запуска пилотируемого корабля «Союз МС-25». roscosmos.ru. Праверана 6 сакавіка 2024.
  17. На Байконуре завершена заправка корабля «Союз МС-25». roscosmos.ru. Праверана 11 сакавіка 2024.
  18. Авторский осмотр корабля «Союз МС-25» и накатка головного обтекателя. РКК «Энергия»] (13 сакавіка 2024). Праверана 15 сакавіка 2024.
  19. На Байконуре собрана ракета «Союз-2.1а» для запуска пилотируемого корабля «Союз МС-25» к МКС. roscosmos.ru. Праверана 17 сакавіка 2024.
  20. Ракету «Союз-2.1а» с пилотируемым кораблем «Союз МС-25» вывезли на стартовый комплекс Байконура. roscosmos.ru. Праверана 18 сакавіка 2024.
  21. Корабль «Союз МС-25» с россиянином, белоруской и американкой причалил к МКС. roscosmos.ru. Праверана 25 сакавіка 2024.
  22. В казахстанской степи благополучно приземлился спускаемый аппарат корабля «Союз-24»
  23. Касмічны экіпаж з Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.