Сацыяльны інстытут ці грамадскі інстытут (ад лац.: institutum — устанаўленне, установа) — устойлівая форма арганізацыі сумеснай дзейнасці людзей, якія рэалізуюць пэўныя функцыі ў грамадстве, галоўная з якіх — задавальненне сацыяльных патрэбнасцей. У сацыяльных навуках паняцце «інстытут» трактуецца шырэй за тэрмін «арганізацыя», таму што яно не заўсёды прадугледжвае наяўнасць дакладна вызначанай структуры і уніфікаваных правіл паводзін членаў інстытута.

Тэрмін «сацыяльны інстытут» ужываецца ў розных значэннях, напрыклад: інстытут сям’і, інстытут аховы здароўя, прававы (палітычны, эканамічны) інстытут, інстытут рэлігіі і г.д.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.