Саха акадэмічны тэатр імя П. А. Аюнскага | |
---|---|
Заснаваны | 1925 |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | Якуцк, Арджанікідзэ, 1 |
Адрас | 677000, Республика Саха (Якутия), г. Якутск, ул. Орджоникидзе, д. 1 |
Умяшчальнасць | 400 |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Анатоль Нікалаеў |
Мастацкі кіраўнік | Анатоль Нікалаеў |
Галоўны рэжысёр | Руслан Тарахоўскі (з 2010) |
Галоўны мастак | Лена Гогалева |
Сайт | Афіцыйны сайт |
|
Саха акадэмічны тэатр імя П. А. Аюнскага (якуцк.: П. А. Ойуунускай аатынан Саха академическай театра) — галоўны тэатр Рэспублікі Саха (Якуція), які ставіць драматычныя спектаклі на мове саха.
Гісторыя
У 1920 годзе ў Якуцку пры стварэнні тэатра былі створаны дзве трупы: руская і якуцкая. У 1925 годзе трупа стала асобным тэатрам. Днём яго стварэння лічыцца дзень першай прэм'еры — пастаноўкі камедыі аднаго з заснавальнікаў якуцкай мастацкай літаратуры М. Д. Няўстроева «Куһаҕан тыын» (Злы дух) — 17 кастрычніка.
Першым дырэктарам тэатра быў паэт і драматург Анемпадыст Сафронаў-Алампа. Рэжысёрам быў Дзмітрый Дзмітрыевіч Большев, арганізатар Вілюйскага самадзейнага тэатра. Першым прафесійным рэжысёрам з'яўляецца працавалы ў 1933—1958 гг. С. А. Грыгор'еў, выпускнік ГІЦІСа.
У 1960—1970 гадах тэатр узначальваў Фядот Патапаў. У гэтыя гады тэатр паставіў свае класічныя спектаклі.
З 1983 па 2010 гады мастацкім кіраўніком і вядучым рэжысёрам тэатра працаваў Андрэй Барысаў.
У 1934 годзе тэатру было прысвоена імя выбітнага якуцкага паэта, драматурга і дзяржаўнага дзеяча Якуціі Платона Аюнскага.
У 1990 годзе тэатр быў афіцыйна пераназваны ў Саха тэатр імя П. А. Аюнскага.
У 1995 годзе тэатру прысвоена званне акадэмічны і з гэтага часу ён стаў называцца як Саха акадэмічны тэатр імя Платона Аляксеевіча Аюнскага[1].
Зноскі
- ↑ Страница театра на сайте sitc.ru Архівавана 12 лютага 2010.
Спасылкі
- Павлова-Борисова Т. В. Якутия театральная // Илин : журнал. — 2012. — № 4.