Сафі Марсо
Sophie Marceau
Імя пры нараджэнні Сафі Даніэль Сільвія Мапю
Дата нараджэння 17 лістапада 1966(1966-11-17)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Францыя
Дзеці Vincent Zulawski[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, спявачка, сцэнарыст, пісьменніца, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр
Кар’ера 1980 — цяпер. час
Узнагароды «Сезар» (1982)
IMDb ID 0000521
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафi Марсо́ (фр.: Sophie Marceau [sɔfi maʁso]; пры нараджэнні Сафi Мапю фр.: Sophie Maupu; нар. 17 лістапада 1966, Парыж, Францыя) — французская актрыса , кінарэжысёр, сцэнарыст, празаік і спявачка .

Біяграфічныя звесткі, кінакар’ера

14-гадовая Сафі Марсо знялася ўпершыню ў рамантычнай камедыю! «Бум» (1980), якая стала лідарам кінапракату, абышоўшы нават другую частку кінатрылогіі «Зорныя войны», а загалоўны саўндтрэк фільма стаў хітом у Еўропе. За ролю ў наступнай кінастужцы «Бум-2» дзяўчына атрымала прэстыжную прэмію «Сезар» як самая перспектыўная актрыса.

У паспяховай меладраме «Водар кахання Фанфан» (1993) актрыса сыграла ролю адчайнай дзяўчыны, якая загразла ў любоўным трохкутніку.

Рэжысёр Мел Гібсан спецыяльна запрасіў Сафі Марсо на ролю прынцэсы Ізабелы, жонкі англійскага караля Эдуарда ў фільме «Храбрае сэрца» (1995). Для яе здымкі сталі першым вопытам работы ў Галівудзе і прынеслі плён у выглядзе мноства прапаноў ад рэжысёраў і рэдактараў глянцавых часопісаў. Ну, а карціна атрымала пяць прэмій «Оскар».

Фільм «Ганна Карэніна» (1997) лічыцца адной з лепшых экранізацый рамана ў свеце, а ролю Сафі Марсо крытыкі назвалі вельмі ўдалым увасабленнем складанага вобразу рускай жанчыны.

Лёгкая камедыя пра сямейнае жыццё «Па той бок ложка» (2008) расказвае пра эксперымент сямейнай пары, у якой кожны лічыў, што ягоная ноша цяжэйшая. На год муж — працаголік, уладальнік буйной кампаніі, і жонка — хатняя гаспадыня, якая займаецца домам, дзецьмі і продажам біжутэрыі — мяняюцца месцамі, каб праверыць, па чый бок ложка жывецца лепш. Дзеянне фільма «Жанчыны-агенты» (2008) адбываецца падчас Другой сусветнай вайны, напярэдадні высадкі саюзнікаў у Нармандыі, і апавядае пра спецыяльны атрад.

Зноскі

  1. Sophie Marceau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sophie Marceau // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Les gens du cinéma Праверана 27 лютага 2022.
  4. Les anciens du Cours FlorentКурсы Фларан.

Літаратура

  • Frédéric Quinonero, Robert Hossein. Sophie Marceau : La belle échappée. — Paris: Editions Didier Carpentier, 2010. — 236 p. — (BIOGR.ANECDOTES). — ISBN 2841676676.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.