Сафія дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон Арціс
Sofía de Todos los Santos de Borbón Ortiz
інфанта Іспаніі

Нараджэнне 29 красавіка 2007(2007-04-29) (16 гадоў)
Род Іспанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнні ісп.: Sofía de Todos los Santos de Borbón y Ortiz
Бацька Філіп VI
Маці Летысія
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць royalty, студэнт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інфанта Сафія дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон Арціс Іспанская (29 красавіка 2007, Мадрыд) — інфанта іспанская, малодшая дачка караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Хуана Карласа I. Займае другое месца ў чарзе атрымання іспанскага прастола ў спадчыну.

Біяграфія

Нарадзілася ў 16:50 вечары ў Міжнароднай клініцы ў Мадрыдзе з дапамогай кесарава сячэння. Пры нараджэнні вага інфанты складала 3,3 кг, рост — 50 см. Яе ствалавыя клеткі з пупавіны, як і клеткі яе сястры былі замарожаны і перададзены ў адзін з еўрапейскіх банкаў крыві.

Сваё імя яна атрымала ў гонар бабулі, каралевы Сафіі, народжанай прынцэсы Грэчаскай і Дацкай. Сама Сафія Грэчаская атрымала сваё імя ў гонар каралевы Грэцыі Сафіі Прускай, яе бабулі і прапрабабулі інфанты Сафіі. Хрышчэнне інфанты прайшло 15 ліпеня ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла. Яе хроснымі сталі Палома Ракасалана, бабуля з боку маці і балгарскі прынц Канстанцін Асен, князь Відынскі.

Радавод

Іспанскі каралеўскі дом

Яго Вялікасць Кароль
Яе Вялікасць Каралева

Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
Яе Вялікасць Каралева донья Сафія

  • Я.К.В. Герцагіня дэ Луга
    • Яго Правасхадзіцельства дон Феліпэ Фройлан
    • Яе Правасхадзіцельства донья Вікторыя Федэрыка
  • Я.К.В. Герцагіня Пальма-дэ-Маёркская
    Яго Правасхадзіцельства Герцаг Пальма-дэ-Маёркскі
    • Яго Правасхадзіцельства дон Хуан
    • Яго Правасхадзіцельства дон Пабла
    • Яго Правасхадзіцельства дон Мігель
    • Яе Правасхадзіцельства донья Ірэна
Пашыраны склад дому

  • Я.К.В. Герцагіня Бадахоская
  • Я.К.В. Герцагіня Сарыя-і-Эрнані
    Яго Правасхадзіцельства Герцаг Сарыя-і-Эрнані
  • Я.К.В. Герцагіня Калабрыйская

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.