Яе Вялікасць Каралева Сафія Іспанская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Su Majestad la Reina Sofía de España | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 27 лістапада 1975 | ||||||
Папярэднік | Вікторыя Яўгенія Батэнберг | ||||||
Пераемнік | Летысія Ракасалана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лістапада 1938[1][2] (85 гадоў) |
||||||
Род | House of Glücksburg (Greece)[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні |
Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Грэчаская і Дацкая |
||||||
Бацька | Павел I, кароль Грэцыі[4] | ||||||
Маці | Фрэдэрыка Гановерская[d][4] | ||||||
Муж | Хуан Карлас I[5][6][…] | ||||||
Дзеці | Алена, герцагіня дэ Луга[d][4], Крысціна, герцагіня Пальма-дэ-Маёркская[d][4] і Філіп VI[4] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] і Грэчаскае праваслаўе | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Донна Софія Грэчаская і Дацкая (Софія Маргарыта Вікторыя Федэрыка Шлезвіг-Гольштэйн-Зондербург-Глюксбург, 2 лістапада 1938 года, Афіны, Грэцыя) — іспанская каралева, жонка караля Іспаніі Хуана Карласа I.
Біяграфія
Нарадзілася ў Афінах у сям’і прынца Паўла Грэчаскага і яго жонкі (будучых караля Грэцыі Паўла I і каралевы Фрэдэрыкі).
У гады Другой сусветнай вайны грэчаская каралеўская сям’я знаходзілася ў выгнанні, дзяцінства Сафіі прайшло ў Егіпце і Паўднёвай Афрыке. У 1946 годзе яна вярнулася ў Грэцыю разам з бацькамі. У 1946 годзе разам з бацькамі вярнулася ў Грэцыю. У юнацтве яна атрымала разнастайную адукацыю ў нямецкім коледжы Шлос Салем,[7] займалася педагагічнымі навукамі, музыкай і археалогіяй у Афінскім універсітэце. У 1960 годзесафія прыймала удзел у Алімпійскіх гульнях у якасці дадатковага ўдзельніка каманды грэчаскіх майстроў паруснага спорта.
14 мая 1962 года ў Афінах адбыўся яе шлюб з прынцам Хуанам Карласам, сынам графа Хуана Барселонскага і спадкаемцам стальца Іспаніі. Пасля смерці Франсіска Франка, 22 лістапада 1975 года Хуан Карлас быў абвешчаны каралём, а яго жонка Сафія — каралевай Іспаніі.
У каралевы Сафіі і караля Хуана Карласа тре дзяцей:
- інфанта Алена, герцагіня дэ Луга (н. 1963)
- інфанта Крысціна, герцагіня Пальма-дэ-Маёркская (н. 1965)
- Феліпэ, прынц Астурыйскі (н. 1968).
З’яўляецца вегетарыянкай.
Грамадская дзейнасць
Акрамя ўдзела ў афіцыйных прадстаўнічых марапрыемствах, каралева Сафія вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. яна з’яўляецца прэзіднтам «Фонда каралевы Сафіі», ганаровай старшынёй Фонда па барацьбе з наркаманіяй, Каралеўскага апякунскага савета па адукацыі і падтрымцы інвалідаў, Вышэйшай каралеўскай музычнай школы імя каралевы Сафіі, шэрага іншых асветніцкіх і дабрачынных арганізацый.
Захапленні ў галіне мастацтва
Чалавек вельмі адукаваны, аўтар двух кніг па грэчаскай археалогіі, яна добра разбіраецца ў жывапісе і сама няблага малюе. Любіць каралева і музыку, у дзяцінстве яна пела ў хоры.
Каралева Сафія — ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтв «Сан-Фернанда» і каралеўскай акадэміі гісторыі і мае ступені ганаровага доктара шэрага ўніверсітэтаў, у тым ліку Вальядалідскага, Кембрыджскага, Оксфардскага, Джарджтаўнскага і Нью-Ёркскага.
Узнагароды
- Дама Вялікага крыжа ордэна Карласа III
- Дама Ордэна Каралевы Марыі Луізы (1193 узнагароджанне) (14 мая 1962 года)[8]
- Дама Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» 27 чэрвеня 1996 года, Італія[9]
- Дама Вялікага крыжа на ланцугу ордэна Святога Олафа (Нарвегія, 1995)
- Дама Вялікага крыжа ордэна Хрыста (17 сакавіка 1978, Партугалія)[10]
- Дама Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке (13 кастрычніка 1998, Партугалія)[10]
- Дама Вялікага крыжа ордэна Сант’яга[10]
- Ордэн Ацтэкскага арла (Мексіка)
- Ордэн Каралеўскага Дому Чакры (Тайланд)
- Ордэн Нідэрландскага Льва (Нідэрланды)
- Ордэн Слана (Данія)
- Ордэн Серафімаў (Швецыя)
- Ордэн Леапольда I (Бельгія)
- Ордэн Паўднёвага Крыжа (Бразілія)
- Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя)
- Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»
- Ордэн Святой Вольгі і Святой Сафіі (Грэцыя)
- Ордэн Сокала (Ісландыя)
- Вялікі крыж на ланцугу ордэна Трох зорак (16 кастрычніка 2004, Латвія)[11]
- Ордэн крыжа зямлі Марыі 1 класа (7 ліпеня 2007, Эстонія)[12]
|
![]() |
Яго Вялікасць Кароль Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
|
Зноскі
- ↑ Sophie (Spanien) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Sophía zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Princess of Greece and Denmark // The Peerage
- 1 2 Urbano P. La Reina — Plaza & Janés, 1996. — ISBN 978-84-01-37555-2
- 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ↑ ABC — 1962. — P. 81. — ISSN 1136-0143
- ↑ Geshischte — schule Scgloss Salen — Internationale Privatschule in Deutschland Архівавана 19 кастрычніка 2013.
- ↑ Damas de la Real orden de la Reina María Luisa спіс дам ордэна Каралевы Марыі Луізы (ісп.)
- ↑ Cavaliere di Gran Croce ordine almerito della Reppublica Italiana S.M. la Reginadi Spagna Sofia (італ.)
- 1 2 3 Іншаземцы — кавалеры партугальскіх ардэноў Архівавана 3 жніўня 2010. (парт.)
- ↑ Ar Triju Zvaigžņu ordeni apbalvoto personu reģistrs apbalvošanas secībā, sācot no 2004. gada 1.octobra(недаступная спасылка) (лац.)
- ↑ Інфармацыя на сайце прэзідэнта Эстоніі (англ.)