Горад
| ||||||||||||||
Сафранбалý (турэцк.: Safranbolu), горад у правінцыі Карабюк у Чарнаморскім рэгіёне Турцыі. Знаходзіцца прыкладна ў 200 км ад Анкары і 100 км ад узбярэжжа Чорнага мора. Насельніцтва 32 тыс. чал. (2000).
Назва горада паходзіць ад слова шафран (safran), паколькі гэтае месца было спрадвеку цэнтрам вырошчвання і гандлю шафранам.
У старой частцы горада захавалася шмат будынкаў, з якіх 1008 маюць гістарычную і культурную каштоўнасць. У 1994 горад ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як помнік асманскай архітэктуры.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафранбалу
- Афіцыйная старонка горада
- Фотаздымкі Архівавана 18 красавіка 2012.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.