Саур | |
---|---|
каз. Сауыр жоталары | |
Краіны | |
Горная сістэма | Саур-Тарбагатай |
Даўжыня | 140 км |
Шырыня | 50 км |
Найвышэйшая вяршыня | Музтау |
Вышыня | 3816 м |
Сау́р[1] — горны хрыбет на мяжы Усходне-Казахстанскай вобласці Рэспублікі Казахстан і Кітая, адносіцца да горнай краіны Саур-Тарбагатай, дзе з’яўляецца другім састаўным кампанентам, першы — горы Тарбагатай.
Працягласць хрыбта — 140 км. Плошча абледзянення — 16,6[2] км². Найвышэйшы пункт — гара Музтау (3816 м над узроўнем мора).
Хрыбет складзены са сланцаў, вапнякоў, вулканагенных адкладаў, гранітаў, пясчаніку.
На хрыбце радовішчы вугалю і гаручых сланцаў.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ.
Літаратура
- Саур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 196. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саур (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.