Славутасць | |
Сатан-Ху | |
---|---|
англ.: Sutton Hoo | |
![]() | |
52°05′23″ пн. ш. 1°20′20″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | nationaltrust.org.uk/… (англ.) |
![]() |
|
![]() |
Сатан-Ху (Sutton Hoo) — курганны некропаль на ўсход ад Вудбрыджа ў англійскім графстве Сафалк, дзе ў 1938—1939 гг. былі зроблены, магчыма, самыя значныя археалагічныя знаходкі ў гісторыі Вялікабрытаніі, уключаючы некрануты пахавальны карабель англасаксонскага караля мяжы VI і VII стст.[3]
Выяўленне
Выяўленнем скарбаў Сатан-Ху навукоўцы абавязаны дапытлівасці і энергічнасці Эдзіт Мэры Прыці. Гэта асоба, якая шмат чула ад мясцовых старажылаў пра схаванае ў курганах золаце, захаплялася спірытуалізмам. Калі ёй сталі здавацца таямнічыя фігуры на ўзгорках, місіс Прыці вырашыла супакоіць іх душы шляхам правядзення раскопак і звярнулася па дапамогу да супрацоўнікаў Іпсвіцкага краязнаўчага музея.
Перад місіс Прыці стаяла пытанне з чаго пачаць раскопкі — з вялікага пахавальнага ўзгорка, на які раней відавочна замахваліся рабаўнікі, ці з трох малых. Першым быў раскапны малы ўзгорак, аднак выяўленае там расчаравала археолагаў-аматараў — відаць, пахавальную камеру даўно наведалі скарбашукальнікі. У маі 1939 годзе быў раскапаны вялікі ўзгорак — і вынікі раскопак пераўзышлі самыя смелыя чаканні.
Унутры пахавальнай камеры былі выяўлены згнілыя рэшткі пахавальнай ладдзі — пра яе становішча можна судзіць па знаходках цвікоў. Прыбыўшыя на месца прадстаўнікі Кембрыджскага ўніверсітэта вызначылі, што бліжэйшыя адпаведнікі такіх пахаванняў вядомыя ў шведскіх магільніках Вендэля і Старой Упсалы. Па англійскіх законах выяўленыя скарбы перайшлі ва ўладанне місіс Прыці, якая вялікадушна завяшчала іх англійскай нацыі.[4]
Скарб


Знаходкі, зробленыя ў вялікім кургане, шматлікія і па большай частцы не маюць аналагаў на Брытанскіх астравах.[5][6] Сярод найбольш значных прадметаў варта адзначыць наступныя:
- вялікі круглы шчыт і меч з залатой дзяржальняй, упрыгожаныя гранатамі;
- залатая спражка ў звярыным стылі і падабенства скіпетра ў форме аленя;
- зламаная шасціструнная ліра, загорнутая ў бабровую шкуру;
- кашэль з меравінгскімі залатымі манетамі;
- сярэбраны посуд візантыйскага і егіпецкага паходжання.
Адсутнасць касцяка трупа навяло даследчыкаў на думку, што пахаванне з'яўлялася кенатафам. Аднак не выключана, што ўсе сляды чалавечых рэштак проста растварыліся ў сафалкскай глебе, якая адрозніваецца кіслотнасцю. На гэта паказвае найноўшы аналіз мікраэлементаў на месцы знаходкі[7]. Асоба, пахаваная ў Сатан-Ху, не ўсталявана. Хутчэй за ўсё, магіла належыць усходне-англійскаму каралю Рэдвальду (каля 599—624).
Значэнне

Пасля смерці скарбашукальніцы ў 1942 г. скарбы вялікага кургана паступілі ў збор Брытанскага музея. Меней значныя прадметы, выяўленыя пры паўторных раскопках курганоў і іх наваколляў, цяпер выстаўлены ў Іпсвіцкім музеі.
У 2002 г. у Сатан-Ху быў адкрыты турыстычны цэнтр. На цырымоніі адкрыцця нобелеўскі лаўрэат Шэймас Хіні зачытаў урывак з выкананага ім перакладу «Беавульфа». Выбар англасаксонскай паэмы невыпадковы, як невыпадкова і тое, што шлем з Сатан-Ху часта выкарыстоўваюць для ілюстрацыі выданняў паэмы. Бо магільнік пад Вудбрыджам дазваляе нам зазірнуць у невядомы патуль свет англаў і саксаў VI—VII стагоддзяў — той самы свет, які знайшоў адлюстраванне ў англасаксонскім эпасе.
Сувязь з паданнямі пра подзвігі гёцкага кіраўніка падмацоўваецца тым, што найбліжэйшыя археалагічныя аналагі знаходак з Сатан-Ху выяўлены менавіта ў Швецыі. Для тлумачэння гэтых адпаведнасцей выказваецца здагадка пра паходжанне кіруючай дынастыі Усходняй Англіі з зямлі гётаў.
Зноскі
- ↑ National Heritage List for England
- ↑ https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
- ↑ Sutton Hoo (archaeological site, Suffolk, England, United Kingdom) (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
- ↑ Archaeology: The Basics - Clive Gamble - Google Books . Праверана 19 сакавіка 2013.
- ↑ Gardner’s Art Through The Ages. 12th edition. ISBN 780495004783. Page 303.
- ↑ The History of British Art, Volume 1: 600—1600. Yale Center for British Art, 2008. Page 44.
- ↑ Tanya Knight Ruffin. Sutton Hoo: The Body in the Mound — A Thesis. Louisiana State University, 2006.
Літаратура
- Daisy Elisabeth Martin-Clarke. Culture in Early Anglo-Saxon England. Ayer Publishing, 1979.
- M. O. H. Carver. The Age of Sutton Hoo: The Seventh Century in North-Western Europe. Boydell Press, 1992.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сатан-Ху