Сарпедон, Сарпедонт (стар.-грэч.: Σαρπηδών, Σαρπηδόνος):
- Сарпедон Старэйшы — сын Зеўса і Еўропы, брат Мінаса і Радаманта, цар лікійцаў. Зеўс дараваў яму жыццё, якое доўжылася 3 чалавечыя вякі. Па гэтай версіі ён атаясамляўся з іншым Сарпедонам, паводле іншых яны лічыліся рознымі асобамі.
- Сарпедон Малодшы — сын Зеўса і Лаадаміі, унук Белерафонта, які дапамагаў траянцам у Траянскай вайне і быў забіты Патроклам.
- Сарпедон, сын Пасейдона — сын Пасейдона, фракіец, эпанім горада Сарпедонія; брат Полтыса, цара Эна (Айна) у Фракіі. Забіты Гераклам за нахабнасць.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.