Саро | |
---|---|
![]() Возера Саро каля вёскі Берашова | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131 м |
Даўжыня | 9,47 км |
Шырыня | 0,91 км |
Плошча | 5,31 км² |
Аб’ём | 0,0605 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 22,6 км |
Найбольшая глыбіня | 36,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 11,4 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,27 ‰ |
Празрыстасць | 3,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 104 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() Саро |
|
|
|
![]() ![]() Саро |
|
![]() |
|
![]() |
Саро́[1] — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца, на мяжы з Сенненскім раёнам, за 18 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Плошча паверхні возера 5,31 км². Даўжыня 9,47 км, найбольшая шырыня 0,91 км. Найбольшая глыбіня дасягае 36,3 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 20—25 метраў. У заходняй частцы схілы спадзістыя вышынёй да 10 м, на поўначы сугліністыя вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, на поўначы — 0,1—0,2 м. Шырыня літаральнай зоны ад 10—15 м на ўсходзе возера да 40 метраў на захадзе. Літараль пясчаная. Падводная частка катлавіны жолабападобнай формы. На возеры 2 астравы агульнай плошчай каля 0,04 га.
Дно возера выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі (каля 45 % плошчы). Глыбакаводная частка дна глеістая.
Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі. Адзін з ручаёў злучае Саро з азёрамі Тросна і Ходцы. На поўначы выцякае ручай у Астровенскае возера. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй 5—40 метраў (трыснёг, чарот). Да глыбіні 5 м растуць рдзесты, рагаліснік, эладэя, імхі.
У возеры водзяцца судак, шчупак, акунь, плотка, сняток, карась, лінь і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Засор’е, Холм, Паўлавічы, Берашова, Навасёлкі, Засценкі.
Зноскі
Літаратура
- Саро // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 183—184. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Курловіч М. М. Саро // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)