Горад
Сарны
укр.: Сарни
alt=Герб[d] alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Чыгуначны вакзал
Чыгуначны вакзал
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
51°19′37″ пн. ш. 26°37′59″ у. д.
Заснаваны
1648
Першая згадка
Плошча
58,7 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
28 600 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 3655
Паштовы індэкс
34504
КААТУУ
5625410100
Афіцыйны сайт
Сарны на карце Украіны ±
Сарны (Украіна)
Сарны
Сарны (Ровенская вобласць)
Сарны

Сарны (укр.: Сарни) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Случ. Адміністрацыйны цэнтр Сарнэнскага раёна. Насельніцтва 28,6 тыс. чал. (2009).

Знаходзяцца за 92 км на поўнач ад Роўна, за 85 км ад беларуска-ўкраінскай граніцы. Чыгуначны вузел (лініі на Роўна, Ковель, Корасцень, Лунінец).

Гісторыя

Упершыню вёска Сарны згадана ў 1570 годзе[1]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1885 годзе заснавана аднайменная станцыя Ковельскай чыгункі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. З 16 снежня 1930 года ў Валынскім ваяводстве.

З 1939 года ў складзе Украінскай ССР.

Насельніцтва

  • 1921 — 5931 чал.
  • 1975 — 19,4 тыс. чал.[2]
  • 1991 — 22,6 тыс. чал.[3]
  • 2009 — 28,6 тыс. чал.

Эканоміка

Металаапрацоўчая прамысловасць; ільнаперапрацоўчы, масларобны заводы, мэблевая фабрыка.

Славутасці

Касцёл
  • Касцёл Перамянення Панскага (1935—1939)
  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (1725)
  • Чыгуначная станцыя (1-я пал. XX ст.)

Дзейнічае Сарнэнскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Історія міст і сіл УРСР. — К., 1973. — С. 584 Архівавана 28 мая 2010.
  2. Сарны // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. Сарны // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998.  640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.