Саржа | |
---|---|
Матэрыял | гарус[d][1], шоўк[1] і хімічныя валокны[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саржа[2] (італ.: sargia, фр.: serge; ад лац.: sericus «шаўковы») — тып пляцення тканіны, часам прастамоўная назва віду тканіны. Тканіна з саржавым пляценнем можа выпрацоўвацца з пражы любога складу, фактычна для любых мэт.
Адрозніваецца ад іншых відаў пляцення тканіны тым, што з кожнай наступнай ніткай сістэма перасячэння нітак ссоўваецца на 1, 2 або больш нітак, што надае ёй характэрны знешні выгляд «дыяганаль» (адна са штодзённых назваў). Дадзены выгляд пляцення ў сярэдзіне XIX стагоддзя ўзяў за аснову амерыканскі прадпрымальнік Леві Страус і распрацаваў дэнім (джынсавую тканіну)[3].
Вырабляецца баваўняная, шаўковая або штучная тканіна з дыяганальным перапляценнем нітак. Выпрацоўваецца ў асноўным гладкафарбаванай і набіўной. Выкарыстоўваецца як падкладачная, сукенкавая, тэхнічная і т. п. тканіна. Для вытворчасці спецвопраткі часцей за ўсё выкарыстоўваецца менавіта саржа 3/1, розных складаў.
Зноскі
- 1 2 3 Tortora P. G., Merkel R. S. Serge // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 504.
- ↑ Лазука 2015, с. 153.
- ↑ Ткань саржа – состав и характеристики (руск.). Гид по тканям (14 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 3 верасня 2019.
Літаратура
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Андреева Р. П. Саржа // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 322. — ISBN 5-86617-030-2.
- Саржа // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VII. — Стб. 1026—1030.
Спасылкі
- Саржа // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947. — Т. 50.
- Т. 22. Ремень — Сафи. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — 628 с. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)