Сарая Аль-Харасані | |
---|---|
![]() | |
З'яўляецца часткай |
![]() Хезб Талія аль-Ісламія |
Ідэалогія | шыіцкі ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
Лідары |
Хамід Такві †, Алі аль-Ясір |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2013 |
Удзел у канфліктах |
Грамадзянская вайна ў Іраку Грамадзянская вайна ў Сірыі |
![](../I/Syrian_Civil_War_20160107_07.jpg.webp)
Сарая Аль-Харасані (араб. سرايا طليعة الخراساني) — іракскае шыіцкае апалчэнне, створанае ў 2013 годзе як ваенізаванае крыло палітычнай партыі «Хезб Талія аль-Ісламія». З 2014-га дзейнічае ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», дзе атрымала найменне 18-я брыгада.
Гісторыя
Апалчэнне бярэ свой пачатак ад невялікай групоўкі «Сарая аль-Карар», заснаванай у 1986 годзе. Утварэнне ўзначальваў Ясін Аль-Мусаві, прыхільнік шыіцкага рэлігійнага дзеяча Мухамада Бакіра аль-Хакіма. У 1995 годзе групоўка была ператворана ў арганізацыю «Талія». Яна супрацьстаяла іракскаму ўраду Садама Хусейна і нават сфармавала ўзброеныя атрады. «Талія» вяла сваю дзейнасць у паўднёвых правінцыях Ірака. Пад удар групоўкі часта траплялі гарады Хаўр Аль-Джбайша і Насірыя. Пасля таго, як Садам Хусейн правёў асушэнне балот на поўдні краіны, арганізацыя перамясцілася пад Неджэф і Кербелу[1].
У верасні 2013 года пры падтрымцы Ірана на базе «Сарая аль-Карар» створана «Сарая аль-Харасані». Яна ўтворана ў якасці ваенізаванага аддзялення іракскай палітычнай партыі «Хезб Талія аль-Ісламія»[2].
У наступныя гады апалчэнне ўдзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака, галоўным чынам супраць ІДІЛ і сірыйскай апазіцыі. Асноўнай місіяй «Сарая Аль-Харасані» стала прадухіленне нападаў радыкальных сунітаў на шыіцкія святыні[3].
Арганізацыя
Групоўка названа ў гонар Абу Мусліма Аль-Харасані, мусульманскага дзеяча VIII стагоддзя.
Першапачаткова арганізацыю ўзначаліў іранскі араб Хамід Такві, генерал КВІР Ірана. 28 снежня 2014 года ён быў забіты снайперам недалёка ад Самары[4]. Месца Такві заняў Алі аль-Ясір. Намеснікам кіраўніка апалчэння прызначаны Хамід аль-Джазаіры[5].
Групоўка ідэалагічна блізка да шыіцкага Ірана. Яе лагатып скапіяваны з эмблемы іранскага КВІР[6][7].
Па даных Reuters на 2015 год, у складзе «Сарая Аль-Харасані» налічвалася ад 1,5 да 3 тысяч баевікоў[4].
Рыштунак
Групоўка ўзбройваецца як у сябе на радзіме ў Іраку, так і за кошт іранскіх паставак. Сярод стралковай зброі пераважаюць аўтаматы Калашнікава, M16, снайперскія вінтоўкі Драгунова і ручныя гранатамёты. Апалчэнцы перасоўваюцца на аўтамабілях Mitsubishi і Honda[3].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160617031154/
- ↑ Stéphane Mantoux, Bataille de Mossoul: Saraya al-Khorasani, la milice chiite soutenue et armée par l’Iran Архівавана 7 жніўня 2017., France Soir, 6 mars 2017.
- 1 2 «همه چیز دربارهٔ گروههای مقاومت مردمی عراق»
- 1 2 «Special Report: How Iran’s military chiefs operate in Iraq» Архівавана 3 снежня 2015., Reuters, 24 février 2015.
- ↑ Un général iranien tué en Irak, Le Monde avec AFP, 28 décembre 2014.
- ↑ Abbas Qaidaari, «Iran’s new group in Iraq: Saraya al-Khorasani», Al-Monitor, 11 février 2015
- ↑ Aymenn Jawad Al-Tamimi, 31 août 2014, Saraya al-Khorasani 31 August Statement: Translation and Analysis