![](../I/Engineers_Pakistan.jpg.webp)
![](../I/Slovakia_Town_Presov_270.jpg.webp)
![](../I/RIAN_archive_60680_Sappers_during_the_1941-1945_Great_Patriotic_War.jpg.webp)
Сапёр (ад фр.: sapeur — весці сапы, падкопвацца) — асоба, якая знаходзіцца на службе ў інжынерных войсках, асноўнай задачай якіх з'яўляецца інжынернае забеспячэнне ваенных дзеянняў абарончага ці наступальнага характару.
Гістарычна задачамі сапёраў з'яўляліся: стварэнне падкопаў пад абарончыя збудаванні ці капанне траншэй для скрытнага набліжэння да пазіцый праціўніка; стварэнне ўласных фартыфікацыйных збудаванняў на лініі фронту; забеспячэнне перапраў праз рэкі, балоты; наладжванне ліній забеспячэння і аднаўленне разбураных аб'ектаў інфраструктуры; абясшкоджванне мін, ракет і снарадаў.
У бытавым ужыванні сапёрам завецца чалавек (не абавязкова ваеннаслужачы), які займаецца абясшкоджваннем мін і снарадаў, якія не разарваліся.
Гісторыя сапёрнай справы
З'яўленне тэрміна «сапёр» адносіцца да XVII стагоддзя, калі так звалі ваеннаслужачых, якія здзяйснялі падкопы пад крапасныя збудаванні праціўніка для іх наступнага разбурэння[1]. У 1678 годзе сапёры былі вылучаны ў спецыяльныя часткі і падраздзяленні ў Францыі[1]. У XVIII — XIX стагоддзях кола задач сапёраў паступова пашыралася.
У XX стагоддзі адбылася спецыялізацыя — і са складу сапёраў вылучыліся чыгуначнікі, паветраплавальнікі, аўтамабілісты і інш[1].
Вядомыя сапёры
Гл. таксама
- Сапёрная лапатка
- Інжынерныя войскі
- Сапёр, гульня