Вёска
Сапрынавічы
± |
Сапры́навічы[1] (трансліт.: Saprynavičy, руск.: Сапрыновичи) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапрынавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 5 км у напрамку на ўсход ад горада Мсціслаў, за 100 км ад Магілёва, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы, на аўтадарозе Мсціслаў—Хіславічы[2].
Гісторыя
З 25 мая 1988 года цэнтр Сапрынавіцкага сельсавета[3].
Інфраструктура
- Дом культуры
- Сярэдняя школа-сад
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Насельніцтва
Выбітныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вядомыя асобы
- Мікіта Пятровіч Кароткін (1906—?) — савецкі партыйны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сапры́нкі
- 1 2 БелЭн 2002.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Літаратура
- Сапрынавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 174. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 14а, 20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-64. Выданне 1982 года. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.