Сапатэ́кі[1] — індзейскі народ у Мексіцы. Расселены ў штаце Аахака і ў некаторых раёнах штатаў Ч’япас, Герэра, Веракрус. Колькасць — каля 450 тыс. чал. Па рэлігіі фармальна — каталікі, але захоўваюць традыцыйныя вераванні. Сапатэкі не маюць адзінай этнічнай самасвядомасці, метысаваныя, здаўна мелі кантакты з народамі міхе, соку, хуаве, чанталь, выпрабавалі іх уплыў.

Мова

Мова — сапатэк, адносіцца да сапатэцкай групы ота-мангскай моўнай сям’і. Дыялекты: паўднёвы горны, паўночны горны, раўнінны.

У старажытнасці ў сапатэкаў існавала ўласная сапатэцкая пісьменнасць (не дэшыфраваная). У цяперашні час сапатэкі карыстаюцца лацінкай на аснове іспанскай арфаграфіі.

Побыт

Асноўныя заняткі — паліўное земляробства (маіс, бабовыя, гарбузовыя, збожжавыя, цукровы трыснёг, агародныя культуры), рыбалоўства, жывёлагадоўля (буйная і дробная рагатая жывёла, коні, свінні, птушка), рамёствы (гарбарнае, ткацтва).

Паселішчы (пуэбла) розныя: густанаселеныя, з густанаселеным цэнтрам і прылеглымі хутарамі, з раскіданай планіроўкай. Жыллё — аднакамернае, квадратнае, глінабітнае, драўлянае, дах — чатырохсхільны, саламяны. Кухня — па-за домам.

Адзенне — агульнамексіканскага тыпу. Жанчыны павязваюць галаву хусткай накшталт турбан або шырокім шалікам, што спускалецца да плячэй.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.