Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі
República Democrática de São Tomé e Príncipe
Герб Сан-Тамэ і Прынсіпі
Сцяг Сан-Тамэ і Прынсіпі Герб Сан-Тамэ і Прынсіпі
Дэвіз: «Unidade, Disciplina, Trabalho»
Гімн: «Independência total»
Дата незалежнасці 12 ліпеня 1975 (ад Партугаліі)
Афіцыйная мова Партугальская
Сталіца Сан-Тамэ
Найбуйнейшыя гарады Сан-Тамэ, Санту-Антонью
Форма кіравання Змешаная рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мануэл Пінту да Кошта
Габрыэл Кошта
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

183.176 чал. (188-я)
169,1 чал./км²  (69-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$379 млн
$2.251
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$248 млн
$1.473
ІРЧП (2011) 0,509 (144-ы)
Валюта Добра
Інтэрнэт-дамен .st
Код ISO (Alpha-2) ST
Код ISO (Alpha-3) STP
Код МАК STP
Тэлефонны код +239
Часавыя паясы +0

Сан-Тамэ і Прынсіпі (парт.: São Tomé and Príncipe) — астраўная краіна, размешчаная ў Гвінейскім заліве Атлантычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць два востравы вулканічнага паходжання, адлегласць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх астравоў. Сталіца — Сан-Тамэ. Афіцыйная валюта — добра.

Гісторыя

На момант адкрыцця ў 14701471 гг. партугальскімі мараплаўцамі Ж. ды Сантарэнам і П. Эшкабарам астравы былі незаселены. З 1485 г. пачалася іх каланізацыя партугальцамі. У пачатку XVI ст. тут створаны плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі, найбольш з Анголы. Рабы часта ўзнімалі паўстанні, найбуйнейшае з іх адбылося ў 15951596 гг. Змешанае насельніцтва (мулаты) было свабоднае, але непаўнапраўнае. Пасля скасавання ў 1875 г. рабства галоўнай галіной эканомікі стала вытворчасць какавы і кавы. У 1951 г. астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі, а ў 1972 г. — мясцовай аўтаноміі Партугаліі. У 1953 г. адбылося паўстанне ў падтрымку незалежнасці краіны, якое было задушана партугальскімі войскамі. З 1960 г. барацьбу за незалежнасць астравоў вёў створаны ў эміграцыі камітэт за вызваленне Сан-Тамэ і Прынсіпі (з 1972 г. — Рух за вызваленне Сан-Тамэ і Прынсіпі, РВСТП). Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі (красавік 1974 г.) новы партугальскі ўрад прызнаў незалежнасць астравоў.

12 ліпеня 1975 г. абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі, а лідар РВСТП М. Пінту да Кошта стаў яе першым прэзідэнтам. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым РВСТП і абвешчаны курс на сацыялістычнае будаўніцтва і супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі. Цяжкае эканамічнае становішча ў 1980-я гады прымусіла ўрад Сан-Тамэ і Прынсіпі пачаць збліжэнне з краінамі Захаду і лібералізацыю палітычнага і эканамічнага жыцця. У жніўні 1990 г. прынята Канстытуцыя, якая ўвяла прамыя прэзідэнцкія выбары, шматпартыйнасць і грамадзянскія свабоды. На першых свабодных выбарах у студзені 1991 г. перамагла апазіцыя, лідар якой М. Траавада ў сакавіку 1991 г. абраны прэзідэнтам краіны. У 1990-я гг. ажыццёўлены рынкавыя рэформы ў эканоміцы, але эканамічнае становішча краіны застаецца складаным. Яна моцна залежыць ад замежнай эканамічнай дапамогі.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.