Каталіцкая базіліка | |
Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура | |
---|---|
San Sebastiano fuori le mura | |
| |
41°51′20″ пн. ш. 12°30′56″ у. д. | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым, Апіева дарога |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Фламініа Понцыа |
Дата заснавання | 340 |
Стан | дзеючы храм |
Сайт | sansebastianofuorilemura.org |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура (лац.: Sancti Sebastiani extra muros, таксама lat. Sancti Sebastiani ad Catacumbas) — базіліка над катакомбамі Св. Себасцьяна. Вялікая базіліка, прысвечаная апосталам Пятру і Паўлу (лац.: Basilica Apostolorum) была пабудавана ў 340 годзе за гарадскімі варотамі на месцы невялікага збудавання (258 г.), у якім раннія хрысціяне шанавалі апосталаў. У XIII стагоддзі будынак быў перабудаваны, у 1612 годзе набыў сённяшні барочны фасад. З 30 снежня 1960 года Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура з'яўляецца тытулярнай царквой. Была адной з 7 паломніцкіх цэркваў Рыма да 2000 года, аднак паломнікі па-ранейшаму яе наведваюць.
Тытулярная царква
Царква Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура з'яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура з 24 лістапада 2007 года, з'яўляецца іспанскі кардынал Льюіс Марцінес Сістач.
Гл. таксама
- Катакомбы Рыма
- Фламініа Понцыа
Літаратура
- Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.