Царква | |
Царква Сан-Закарыа | |
---|---|
італ.: San Zaccaria | |
45°26′05,33″ пн. ш. 12°20′37,23″ у. д. | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Канфесія | Рымска-каталіцкі Касцёл |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс |
Архітэктар |
Антоніа Гамбела Маўра Кадучы |
Дата заснавання | IX стагоддзе і XV стагоддзе |
Будаўніцтва | IX стагоддзе — 1515 |
Матэрыял | цэгла |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Сан-Закарыа (італ.: San Zaccaria) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.
Гісторыя
Царква была пабудавана ў IX стагоддзі для захоўвання мошчаў Св.Захарыя (бацькі Яна Хрысціцеля), перададзеных у дарунак гораду Венецыі візантыйскім імператарам Львом V. Пасля наймацнейшага пажару 1105 года была збудавана нанова і перабудавана паміж 1458 і 1515 гадамі.
Архітэктура
Фасад царквы ўяўляе сабою адзін з найбольш выдатных узораў венецыянскай архітэктуры Ранняга Адраджэння. Будаўніцтва царквы пачалося ў гатычным стылі пад кіраўніцтвам Антоніа Гамбела. А з другога паверху і вышэй было збудавана па праекце Маўра Кадучы. Планіроўка інтэр'ера галоўным чынам гатычная, але з рэнесансным дэкорам.
Над другім алтаром з левага боку размяшчаецца галоўны шэдэўр царквы - карціна Джавані Беліні «Мадонна з немаўлём і святымі». Напалеон быў зачараваны гэтай карцінай, і ў 1797 годзе павёз яе з сабой у Парыж, дзе яна захоўвалася 20 гадоў.
У Сярэднявеччы, кожны год на Вялікдзень гэту царкву наведваў дож для вячэрняй малітвы.
У царквы ёсць дзве капліцы — Сан-Тарасіа і капліца Св. Афанасія. У першай знаходзіцца алтар старой царквы, у паўзатопленай крыпце захоўваюцца рэшткі васьмі дожаў, якія кіравалі з 836 па 1172 гады. Капліца Святога Афанасія першапачаткова была цэнтральнай часткай царквы, у 1595 годзе яна была ператворана ў капліцу.
Гл. таксама
- Спіс цэркваў Венецыі
Літаратура
- Herbert Dellwing: Die Kirchen San Zaccaria in Venedig. Eine ikonologische Studie. In: Zeitschrift für Kunstgeschichte, 37. Bd., H. 3/4 (1974), S. 224-234
- Andrea Rosemann: Die Kirche San Zaccaria in Venedig. Dissertation, TU Berlin 1992 (Volltext)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Закарыа