![]() Санці Касорла | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сант’яга Касорла Гансалес | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician) | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 снежня 1984[1][2][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 165 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сант’я́га «Са́нці» Касо́рла Ганса́лес (ісп.: Santiago «Santi» Cazorla González; нар. 13 снежня 1984, Льянера, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца «Рэала» з Аўеда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Кар’ера
«Вільярэал»
Санці пачынаў гуляць у футбол у акадэміі астурыйскага клуба «Рэал Аўеда». Ва ўзросце 17 гадоў ён апынуўся ў «Вільярэале», дзе гуляў спачатку ў дублі. 30 лістапада 2003 года Касорла дэбютаваў і ў асноўнай камандзе, згуляўшы адну хвіліну ў матчы супраць «Дэпартыва» (1:0).
У сезоне 2004/05 Касорла быў ужо іграком асновы, у 2005 годзе ён таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе «Вільярэал» дайшоў да паўфіналу. 7 ліпеня 2006 года Касорла перайшоў у «Рэкрэатыва» за 600 тысяч еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. «Вільярэал» захаваў магчымасць выкупіць іграка за 1,2 млн еўра. 27 жніўня Санці дэбютаваў у матчы супраць «Мальёркі» (1:1). Паўабаронца правёў у «Рэкрэатыва» моцны сезон, пасля заканчэння якога атрымаў тытул футбаліста года ў Іспаніі паводле версіі часопіса «Don Balon».
Добра зарэкамендавалы сябе Касорла зноў стаў патрэбен «Вільярэалу», і той скарыстаўся пунктам у кантракце аб магчымым вяртанні. У першым пасля вяртання сезоне Санці зноў паказаў добрую гульню і стаў важнай часткай выніковага поспеху каманды (2-е месца ў Ла Лізе). Паўабаронца забіў 5 мячоў і мноства разоў асіставаў нападнікам «Вільярэала» Джузэпэ Росі і Ніхату Кахведжы.
«Малага»
26 ліпеня 2011 года за 19 млн еўра перайшоў у іншы іспанскі клуб «Малагу».
«Арсенал»
7 жніўня 2012 года англійскі «Арсенал» паведаміў аб падпісанні Касорлы. Яго пераход стаў трэцім значным трансферам для «Арсенала» ў тым сезоне пасля Лукаша Падольскага і Аліўе Жыру. Дэбют у новым клубе быў вельмі ўдалым, гэта значыць у першым матчы супраць «Сандэрленда» Санці быў абраны іграком сустрэчы. У верасні Касорла забіў адзін з галоў у браму «Ліверпула» ў гасцявым матчы на «Энфілдзе» (0:2).
У 2017—2018 гадах не гуляў з-за траўмы. У маі 2018 года было абвешчана, што Касорла па заканчэнні кантракта пакідае «Арсенал»[3].
Апошнія гады
У чэрвені 2018 года пачаў трэніравацца з «Вільярэалам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[4].
У ліпені 2020 года перайшоў у катарскі «Аль-Сад»[5], дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У жніўні 2023 года далучыўся да «Рэала» з Аўеда, дзе пачынаў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
31 мая 2008 года Санці дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Перу, які скончыўся з лікам 2:1 на карысць іспанскіх футбалістаў.
Дасягненні
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015
Іспанія
- Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012
Крыніцы
- ↑ Santi Cazorla // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Santi Cazorla // FBref.com
- ↑ Касорла покинул «Арсенал». by.tribuna.com
- ↑ Касорла подписал контракт с «Вильярреалом». by.tribuna.com
- ↑ Касорла перешел в «Аль-Садд» Хави. by.tribuna.com
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санці Касорла