Сант’яга Рамон-і-Кахаль (ісп.: Santiago Ramón y Cajal; 1 мая 1852, Петылья-дэ-Арагон — 17 кастрычніка 1934) — іспанскі ўрач і гістолаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1909) і Парыжскай АН (1916).
Скончыў Сарагоскі ўніверсітэт (1873). З 1877 года прафесар Сарагоскага, з 1884 года — Валенсійскага, з 1887 года — Барселонскага, у 1892—1922 гг. — Мадрыдскага ўніверсітэта. Арганізатар і кіраўнік лабараторыі біялагічных даследаванняў Мадрыдскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па анатоміі і гісталогіі нервовай сістэмы. Адкрыў адросткі нервовых клетак — дэндрыты і неўрыты (аксоны), выканаў класічныя працы па вывучэнні мікраскапічнай сятчаткі вока, спіннога мозга, мазжачка і іншых аддзелаў галаўнога мозга. Прасачыў працэсы дэгенерацыі і рэгенерацыі нервовых валокнаў, эмбрыянальнага гістагенезу. Стварыў нейронную тэорыю будовы нервовай сістэмы. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1906) разам з Каміла Гольджы.
Зноскі
- ↑ Santiago Ramón y Cajal // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Santiago Ramón y Cajal // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Martínez A. The contributions of Santiago Ramón y Cajal to cancer research — 100 years on | Nature Reviews Cancer // Nature Reviews Cancer — NPG, Springer Science+Business Media, 2005. — ISSN 1474-175X; 1474-1768 Праверана 24 лютага 2019.
- 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Бібліятэка Кангрэса — 1800.
- ↑ Santiago Ramón y Cajal // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Santiago Ramón y Cajal // Biography: Historical & Celebrity Profiles — 2014. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Altman L. K. Psychiatrist Is Among Five Chosen for Medical Award // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2006. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
- ↑ https://www.zaragoza.es/sede/portal/mujer/legados
- ↑ https://www.miravalencia.com/ramon-y-cajal-un-premio-nobel-de-medicina-que-empezo-su-carrera-en-valencia/
- ↑ Excmo. Sr. D. SANTIAGO RAMÓN Y CAJAL — Іспанская каралеўская акадэмія дакладных, фізічных і прыродазнаўчых навук. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ http://historia.bio.ucm.es/rsehn/index.php?d=23
- ↑ www.ranm.es
- ↑ https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-r.html
Літаратура
- Рамон-і-Кахаль Сант’яга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 302-303. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).