Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
ісп.: Provincia de Santa Cruz de Tenerife
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Іспанія
Уваходзіць у Канарскія астравы
Адміністрацыйны цэнтр Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Дата ўтварэння 1927
Афіцыйная мова іспанская
Насельніцтва (2019) 1 032 983
Плошча 3 381 км²
(47-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
3 718 ± 1 м
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ на карце
Часавы пояс UTC+0
Код ISO 3166-2 ES-GC
Паштовыя індэксы 38
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правінцыя Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Provincia de Santa Cruz de Tenerife) — астраўная правінцыя Іспаніі ў складзе аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы. Адміністрацыйны цэнтр — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.

Гісторыя

Муніцыпалітэты правінці Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.

Правінцыя была ўтворана ў 1927 годзе, калі правінцыя Канарыя (сталіца Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ) была падзелена на дзве правінцыі: Лас-Пальмас і правінцыю Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.

У 1982 годзе абедзве правінцыі сталі часткай новастворанай Аўтаномнай супольнасці Канарскіх астравоў[1].

Адміністрацыйны падзел

Правінцыя ўключае ў сябе 54 муніцыпальных утварэнняў, размешчаных на астравах Тэнэрыфэ (самы густанаселены востраў у Іспаніі), Ла-Пальма, Ла-Гамера і Эль-Ера.

Нацыянальныя паркі

У правінцыі ёсць тры нацыянальныя паркі — больш, чым у любой іншай правінцыі Іспаніі.

  1. Нацыянальны парк Гарахонай — створаны ў 1981 годзе, ён быў абвешчаны ў 1986 аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Займае плошчу 39.5 км²
  2. Нацыянальны парк Кальдэра дэ Табурыентэ — створаны ў 1954 годзе, у 2002 быў абвешчаны Сусветны біясферны запаведнік. Займае плошчу 46.9 км².
  3. Нацыянальны парк Тэйдэ — створаны ў 1954 годзе, быў абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2007. Ён займае плошчу 189,9 км², гэта найстарэйшы і найбуйнейшы нацыянальны парк на Канарскіх астравах і адзін з найстарэйшых ў Іспаніі.

Насельніцтва

Горад Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.

Зноскі

  1. Ley Orgánica 10/1982, de 10 de agosto, reformada por Ley Orgánica 4/1996, de 30 de diciembre. Estatuto de Autonomía de Canarias (ісп.) (PDF; 375 kB) (30 снежня 1996). Праверана 13 верасня 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.