Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт прамысловых тэхналогій і дызайну
Заснаваны 26 красавіка 1930
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт sutd.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт прамысловых тэхналогій і дызайну (руск.: Санкт-Петербургский государственный университет промышленных технологий и дизайна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Санкт-Пецярбургу. Заснаваны ў 1930 годзе.

У склад універсітэцкага вучэбна-навуковага комплексу ўваходзяць 18 інстытутаў, 2 вышэйшыя школы, 2 каледжы, 8 школ-малых факультэтаў. Будынкі ўніверсітэта размешчаны ў розных раёнах горада. Галоўны будынак універсітэта размяшчаецца ў цэнтры горада, непадалёк ад станцыі метро «Адміралцейская» — на Вялікай Марской вуліцы, дом № 18.

У СПбДУПТД вядзецца падрыхтоўка па 225 адукацыйных праграмах дызайнерскіх, інжынерных, гуманітарных, эканамічных і педагагічных напрамкаў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.