Санет (англ.: sonetto — песенька) — адна з так званых цвёрдых форм лірычнай паэзіі. З'явіўся ў Італіі ў XIII стагоддзі, першыя санеты стварыў Гвітонэ Дарэца, найбольшую вядомасць набылі санеты Франчэска Петраркі[1].

Санет складаецца з 14 радкоў па 11 складаў у кожным, са строгай рытмічнай і лагічнай структурай. Вылучаюць некалькі асобных форм санета. Італьянскі санет складаецца з дзвюх частак: першая з васьмі радкоў (у ёй фармулюецца праблема твора), другая з шасці (вырашэнне праблемы). Парадак рыфмаў — a-b-a-b a-b-b-a c-d-e-c-d-e (ці c-d-c-c-d-c)[2], 9-ы радок вылучаецца інтанацыйна. Нязначна адрозніваецца ад яго французскі санет са схемай a-b-b-a a-b-b-a c-d-d c-e-e. У Англіі XVI стагоддзя склалася альтэрнатыўная форма санета (вядомая як «шэкспіраў санет») з рыфмамі a-b-a-b c-d-c-d e-f-e-f g-g. У паэзіі мадэрнізму санетамі часта называюцца вершы з чатырнаццаці радкоў больш вольнай структуры.

Санет з'яўляецца базай для больш буйной вершаванай формы — вянку санетаў (15 санетаў, у санетах з 2-га па 14-ы першы радок супадае з апошнім радком папярэдняга санету, 15-ы санет — магістрал — складаецца з запісаных па парадку першых радкоў 1-га — 14-га санетаў).

У беларускай літаратуры першы ўжыў форму санета Янка Купала (выдаваліся асобнай кнігай), затым да гэтай цвёрдай формы звярнуўся Максім Багдановіч.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.