Сандамірскае ваяводства
польск.: Województwo sandomierskie
лац.: Palatinatus Sandomirensis
alt=Герб[d]
Герб
Краіна  Рэч Паспалітая
Статус Ваяводства
Уваходзіць у Карона Каралеўства Польскага
Уключае Вісліцкі, Апачынскі, Радамскі, Пільзнэнскі, Сандамірскі, Стэнжыцкі і Хэнцінскі паветы
Адміністрацыйны цэнтр Сандамір
Дата ўтварэння XIV стагоддзе
Дата скасавання 1795
Ваявода (спіс)
Колькасць сенатараў 2
Афіцыйныя мовы польская, лацінская
Плошча 23 860 км²
Сандамірскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандамірскае ваяводства (польск.: Województwo sandomierskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кароны Польскай у складзе Малапольскай правінцыі, утвораная ў XIV стагоддзі. Цэнтр — горад Сандамір. Сандамірскае ваяводства падзялялася на 7 паветаў. Рэзідэнцыяй ваяводы быў горад Сандамір, а земскі сеймік збіраўся ў Апатаве.

Ваяводства было заснавана на тэрыторыі былога Сандамірскага княства, знаходзілася ў паўднёва-заходняй часціне Рэчы Паспалітай, на захадзе Малапольшчы. Сандамірскае ваяводства мела 2-х сенатараў у Сенаце. У 1790 годзе колькасць насельніцтва ваяводства складала 381 623 чалавек, плошча ваяводства — 23 860 км². У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сандамірскае ваяводства было ліквідавана і далучана да Заходняй Галіцыі Аўстрыйскай манархіі.

Адміністрацыйны падзел

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.