Сана Нільсен
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 лістапада 1984(1984-11-27)[1] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі schlager singer, кампазітарка, тэлевядучая, dansband singer, pop singer
Інструменты губны гармонік і вакал
Жанры поп-музыка, шлягер[d] і dansband music[d]
Узнагароды
sannanielsen.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сана Вікторыя Нільсен (шведск.: Sanna Victoria Nielsen; нарадзілася 27 лістапада 1984, Брумёла, Швецыя) — шведская спявачка[2], прадстаўніца Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Undo»[3][4][5]

Творчы шлях

У маі 1996 года ва ўзросце 11 год Сана Нільсен узначаліла шведскі хіт-парад Svensktoppen з песняй «Till en fågel».[6] У верасні выйшаў яе дэбютны альбом Silvertoner.[7] У 1997 годзе Сана выпусціла калядны альбом Min önskejul (у 2001 годзе альбом быў перавыдадзены).

У 2001 годзе Сана Нільсен упершыню прыняла ўдзел у Melodifestivalen — шведскім музычным конкурсе, пераможца якога атрымліваў права прадстаўляць краіну на Конкурсе песні Еўрабачанне. Яна выступіла з песняй «Igår, idag» і заняла 3-я месца. Яна зноў вярнулася на конкурс у 2003 годзе і з песняй «Hela världen för mig» фінішавала пятай. Трэці ўдзел Саны адбыўся ў 2005 годзе, яна выступала з песняй «Du och jag mot världen» у дуэце з Фрэдрыкам Шчэмпе і стала восьмай.

У 2006 годзе Сана выпусціла другі студыйны альбом Nära mej nära dej.[8] У 2007 годзе яна ў чацвёрты раз прыняла ўдзел у Melodifestivalen, на якім фінішавала сёмай з песняй «Vågar du, vågar jag»)[9] і выпусціла першы кампіляцыйны альбом Sanna 11-22.[10] Таксама летам 2007 года Сана правяла тур па Швецыі ў складзе трыа «Tre S» разам з Шырлі Клемп і Соняй Альдэн.

У 2008 годзе адбыўся пяты ўдзел Саны ў Melodifestivalen. 16 лютага Сана выступіла ў другім паўфінале з песняй «Empty room», заняла першае месца і прайшла ў фінал конкурса.[11] 15 сакавіка ў фінале Сана абыйшла Шарлоту Перэлі па галасаванню гледачоў больш чым на 50 тысяч галасоў, але пасля галасавання журы пераможцай стала Перэлі, а Нільсен стала другой.[12] Пазней яе песня «Empty room» атрымала перамогу на OGAE Second Chance Contest. Таксама ў 2008 годзе Нільсен выпусціла свой першы англамоўны альбом Stronger, які заняў першае месца ў нацыянальным хіт-парадзе.[13]

У 2011 годзе адбыўся яшчэ адзін удзел Саны ў Melodifestivalen. У другім паўфінале з песняй «I’m in love» яна заняла першае месца і прайшла ў фінал,[14] дзе месяцам пазней фінішавала чацвёртай.[15] Таксама ў 2011 годзе выйшаў пяты альбом Нільсен «I’m in love».[16]

У 2014 годзе Сана Нільсен у сёмы раз вярнулася на Melodifestivalen. З кампазіцыяй «Undo» яна набывае 90 балаў ад міжнароднага журы і 122 ад тэлегледачоўі становіцца прадстаўніком Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014.

У 2015 годзе яна была адной з вядучых конкурса «Еўрабачанне 2015» у шведскай трансляцыі.

Дыскаграфія

Альбомы

  • 1996 — Silvertoner
  • 1997 — Min önskejul
  • 1999 — Människan och skapelsen
  • 2001 — Min önskejul
  • 2006 — Nära mej nära dej
  • 2007 — Sanna 11-22
  • 2008 — Stronger
  • 2011 — I’m in Love
  • 2012 — Vinternatten
  • 2014 — 7

Сінглы

  • 1996 — «Till en fågel»
  • 1998 — «I Love the Summertime»
  • 1999 — «Time to Say Goodbye»
  • 1999 — «Fest i vår by»
  • 2001 — «I går, i dag»
  • 2003 — «Prinsessans stjärnor»
  • 2003 — «Hela världen för mig»
  • 2005 — «Du och jag mot världen»
  • 2005 — «Vägen hem»
  • 2006 — «Rör vid min själ» / «Koppången»
  • 2007 — «Vågar du, vågar jag»
  • 2008 — «Empty Room»
  • 2008 — «Nobody Without You»
  • 2009 — «I Can Catch the Moon»
  • 2010 — «Devotion»
  • 2010 — «Part of Me»
  • 2011 — «I’m in Love»
  • 2011 — «Can’t Stop Love Tonight»
  • 2014 — «Undo»
  • 2016 — «Dansar bort med någon annan»
  • 2017 — «Inte ok»
  • 2017 — «Innan du lämnar mig»

Зноскі

  1. 1 2 Nielsen, Sanna Viktoria // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 12 студзеня 2023.
  2. Discogs
  3. «Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen!»
  4. «Sweden: Seventh time lucky for Sanna»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2014. Праверана 11 сакавіка 2021.
  5. «Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 8 сакавіка 2014.
  6. Svensktoppen – 1996. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  7. Sanna Nielsen – Silvertoner. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  8. Sanna Nielsen – Nära mej nära dej. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  9. The Ark - winners of Melodifestivalen 2007. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2007. Праверана 27 лістапада 2011.
  10. Sanna Nielsen – Sanna 11-22. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  11. Live: second semi final in Sweden. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2008. Праверана 27 лістапада 2011.
  12. Sweden decided: Charlotte Perrelli to Eurovision!. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2008. Праверана 27 лістапада 2011.
  13. Sanna Nielsen – Stronger. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  14. Sweden: Two acts qualified for the final. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
  15. Eric Saade to represent Sweden in Eurovision 2011. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
  16. Sanna Nielsen –I’m in love. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.