Са́міт (ад англ.: summit — вяршыня, верх) — тэрмін англамоўнага паходжання, які вызначае двух- і шматбаковую сустрэчу на вышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаў, урадаў.
Тэрмін атрымаў пашырэнне ў мовах краін СНД ў 1980-х гг. Раней выкарыстоўваўся тэрмін сустрэча на вышэйшым узроўні (у сродках масавай інфармацыі таксама называўся сустрэчай ў вярхах).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 139. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.