Самцхэ-Джавахеты
груз. სამცხე-ჯავახეთის მხარე
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1995
Кіраўнік Besik Amiranashvili[d]
Насельніцтва
  • 151 100 ± 100 чал. (2021)
Плошча
  • 6 413 км²
Самцхэ-Джавахеты на карце
Часавы пояс UTC+04:00
Код ISO 3166-2 GE-SJ
Афіцыйны сайт (груз.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самцхэ-Джавахеты (груз. სამცხე-ჯავახეთი) — край, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Грузіі, размешчана на поўдні краіны мяжуе з Арменіяй і Турцыяй. Цэнтр — горад Ахалцыхэ.

Самцхэ-Джавахеты у дахрысціянскія часы ўваходзіла ў склад Іверыі з II стагоддзя да н. э., іверыя ў барацьбе са з'явішыміся армянскімі царствамі страціла паўднёвую частку сваіх тэрыторый і Самцхэ-Джавахеты ўвайшла ў склад старажытнай дзяржавы Вялікай Арменіі[1][2].

У IX — пачатку X стагоддзястаўшы абхазскім царом Баграт III з дынастыі Баграціёні аб'яднаў усе грузінскія княствы, тым самым стаўшы першым царом аб'яднанай Грузіі. Самцхэ і Джавахеты былі далучаеы да Грузіі ў 1008 г.

У 1490 годзе, пасля распаду адзінай Uрузіі тэрыторыя Самцхэ і Джавахеты ўваходзіла ў склад грузінскага княства Самцхэ-Саатабага.

У 15901625 гадах тэрыторыя княства паступова скарачалася, царству прыходзілася весці барацьбу з экспансіяй Асманскай імперыі, неўзабаве самцхійская дзяржаўнасць была канчаткова ліквідавана і тэрыторыя акупавана Асманскай імперыяй.

У 18281829 гадах пасля руска-туроцкай вайны Самцхэ і Джаванеты былі вызвалены і потым уключаны ў склад Тыфліскай губерні.

На сённяшні дзень уваходзіць у склад Грузіі і ўключае вобласці Месхетыя і Джавахетыя.

Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляюцца пячорныя манастыры Вардзіа (заснаваны царыцай Тамарай[3] у 1185) і Ваніс Квабебі (VIII ст.). У краі знаходзіцца Баржомі з сусветна вядомай мінеральнай вадой.

Праз рэгіён праходзяць нафтапровад Баку — Тбілісі — Джэйхан і Паўднёвакаўказскі нафтапровад.

Зноскі

  1. Страбон. География. Книга XI. ancientrome.ru.(недаступная спасылка)
  2. Область Великой Армении Гугарк по Страбону. wiki.armenia.ru.
  3. Вардзиа

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.