Самуэль Валовіч
3-і кашталян новагародскі
6 сакавіка 1608 1626
Папярэднік Аляксандр Іванавіч Палубінскі[d]
Пераемнік Васіль Васілевіч Копаць
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
староста моўчадскі[d]
з 1604

Смерць не раней за 29 сакавіка 1626
Род Валовічы
Бацька Міхаіл Валовіч[1]
Маці Гальшка з Глябовічаў[d][1]
Жонка Гальшка з Хадкевічаў[d][2] і Гальшка з Сапегаў[d][2][3]
Дзеці Аляксандр Казімір Валовіч, Міхал Яўстахій Валовіч і Ганна з Валовічаў[d]

Самуэль Валовіч (? — 1626) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і слонімскага старосты Міхаіла і Гальшкі Янаўны з Глябовічаў.

Гаспадарскі дваранін у 1603 годзе, у 1604 годзе быў дэпутатам і суддзёй Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета, староста моўчадскі ў 1604 годзе, кашталян новагародскі з 1608 года.

Памёр пасля 29 сакавіка 1626 года.

Сям’я

Жонкі: 1. Канстанцыя Хадкевіч. 2. Гальшка Сапега ў 1609 годзе.

Крыніцы

  1. 1 2 Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 72. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. 1 2 Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 102. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.