Самарыя (іўр.: שומרון — Шамрон) — гістарычная вобласць Ізраіля. Назва вобласці паходзіць ад назвы горада Самарыя, які з'яўляўся сталіцай Ізраільскага царства ў 875 — 722 гады да н.э. Самарыя мяжуе на поўначы з Ізраільскай далінай, на ўсходзе — з Іарданскай далінай, на поўдні — з Іўдзейскімі гарамі і на захадзе — з вобласцю Шарон. Тэрыторыя Самарыі складаецца ў асноўным з гор і пагоркаў. Кліматычныя ўмовы ў Самарыі даволі спрыяльныя. З часоў Старажытнага Ізраіля тут квітнее культура аліў і вінаградарства.
У Новым Запавеце Ісус Хрыстос распавядае Прытчу аб добрым Самараніне, жыхары Самарыі, які, убачыўшы яўрэя, абабранага бандытамі і кінутага паміраць на дарозе, выратаваў яго, нягледзячы на традыцыйную міжэтнічную розніцу.
У цяперашні час буйнымі гарадамі Самарыі з'яўляюцца: Наблус, Джэнін, Калькілія, Туль-Карэмэ і Арыэль.
Гл. таксама
Літаратура
- Самарыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 136. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самарыя
- Гісторыя Самарыі Архівавана 12 жніўня 2011..