Самаро́дак[1] — прыроднае адасабленне аднаго з самародных элементаў (золата, радзей серабро, плаціна, медзь), якое значна перавышае па велічыні сярэднія памеры часціц таго ж хімічнага элемента ў радовішчах.
Маса самародкаў складае ад 1 грама (зрэдку 10 мг[1]) да соцень тон (медзь). Галоўным чынам утвараюцца ў працэсе рудаўтварэння з гідратэрмальных раствораў, а таксама ў зонах акіслення рудных радовішчаў і магматычных горных пародах. Часцей за ўсё сустракаюцца ў асадкавых пародах у выглядзе россыпаў.
Самародкі часта маюць цікавую форму і з’яўляюцца калекцыйным матэрыялам. Найбольш буйныя і арыгінальныя па форме часам атрымліваюць уласныя назвы (напрыклад, «Пліта Холтэрмана» і «Жаданы незнаёмец» з Аўстраліі, «Вялікі трохвугольнік» з Урала).
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Самародак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 134. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.