Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Саліка́мск[2] (руск.: Соликамск) — горад (з 1573 года) у Расіі, у складзе Салікамскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 97,3 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1430 годзе.
Горад размешчаны ў краявой зоне Усходне-Еўрапейскай раўніны на тэрыторыі Перадуральскага краявога прагіну ля левых прытокаў Камы — рэк Усолка і Баравая. Канцавая чыгуначная станцыя Салікамск па лініі Чусавая — Салікамск, адлегласць да краявога цэнтра — 200 км, порт Камскага вадасховішча — 322 км да горада Перм.
Гаспадарчы профіль горада вызначае горнахімічная прамысловасць (здабыча калійнай солі і вытворчасць мінеральных угнаенняў) — ААТ «Сільвініт», прадпрыемствы лесагаспадарчага комплексу — ААТ «Соликамскбумпром», лесанарыхтоўчы камбінат, а таксама металургічная прамысловасць — вытворчасць магнію, заснаваная на перапрацоўцы калійна-магніевых соляў (ААТ «Салікамскі магніевы завод»). У горадзе таксама ёсць прадпрыемствы машынабудавання (рамонтна-механічны завод), будаўнічыя арганізацыі, прадпрыемствы харчовай прамысловасці (мясакамбінат, малкамбінат і інш.), абаронны завод «Урал» — самы буйны ваенна-прамысловы завод ва Усходняй Еўропе.
Найбольш магутная прамысловая галіна горада — калійная прамысловасць. Праектная магутнасць 3 калійных рудаўпраўленняў, якія ўваходзяць у ААТ «Сільвініт», складае 3203,2 тыс. т калійных угнаенняў у год.
Зноскі
Літаратура
- Салікамск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 110. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салікамск