Салігорская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Случ і Саліго́рскае вадасхо́вішча
Увод у эксплуатацыю 12 студзеня 2007
Электрычная магутнасць, МВт 150 кВт
Салігорская ГЭС (Беларусь)
Салігорская ГЭС

Салiгорская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя. Пабудавана паводле рашэння Мінскага аблвыканкама ад 7 лютага 2002 года. Уведзена ў эксплуатацыю 12 студзеня 2007. Будынак ГЭС і турбінная камера размешчаны на левым беразе ракі Случ у ніжнім б'ефе плаціны Салігорскага вадасховішча. Вызначаная магутнасць 150 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння ~2,5 тыс. чалавек.

ГЭС мае дзве турбіны магутнасцю па 75 кВт кожная, вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз-Энергія» (Гродна), турбіны капсульнага тыпу — генератар ГЭУ разам з турбінай размяшчаўся ў трубе вадавода. Праектная дакументацыя распрацавана «Белгіправодгасам». Будаўнічыя работы, пачатыя ў снежні 2005, былі выкананы ПМК-79 ААТ «Салігорскводбуд», агульны кошт работ склаў 0,9 млрд рублёў (у цэнах 2007). Агульны кошт абсталявання — 0,22 млрд рублёў (2007). Агульны кошт ГЭС — 1,24 млрд рублёў (2007). Плануемы тэрмін акупнасці — 6-8 гадоў.

Зноскі

    Літаратура

    • Гидроэлектростанция мощностью 150 кВт введена сегодня в эксплуатацию в Солигорском районе. Новая ГЭС будет вырабатывать ежегодно около 1 млн кВт.ч электроэнергии // Миноблисполком: Новости. 2007, 12 янв.
    • Энергию ветра и воды планируют использовать более эффективно // Миноблисполком: Новости. 2007, 24 авг.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.