| ||||||||||||||||||
Салігаліч (руск.: Солига́лич) — горад (з 1938 года) у Кастрамской вобласці, адміністрацыйны цэнтр Салігаліцкага раёна, утварае гарадское паселішча горад Салігаліч.
Салігаліч размешчаны ў верхнім цячэнні ракі Кастрамы (левы прыток Волгі), на Галіцкім ўзвышшы (адгор'е Паўночных увалаў) за 95 км на поўнач ад чыгуначнага вузла Галіч, за 216 км на паўночны ўсход ад Кастрамы. З пачатку 1960-х гадоў у горадзе існуе станцыя Монзенскай чыгункі. Курорт (з 1841 года). З'яўляецца самым паўночным горадам Цэнтральнай федэральнай акругі.
Насельніцтва — 6023 чал. (2016).
Галоўнае прадпрыемства сучаснага Салігаліча — Салігаліцкі вапнавы камбінат.
Зноскі
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.