Салёнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,3 м |
Даўжыня | 0,44 км |
Шырыня | 0,27 км |
Плошча | 0,07 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,15 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 21,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Салёнае |
|
|
|
Салёнае |
|
|
Салёнае[1] — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Мазурына, у басейне ракі Чарніца.
Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Плошча вадазбору 21,4 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, у ніжняй частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Упадаюць 2 ручаі. Возера бяссцёкавае.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Садёнае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 2 500 экз. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.