Салянка — адзінка аб’ёму сыпкіх рэчываў (солі, збожжа, попелу) і вадкасцей у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст.
У інвентарах феадальных уладанняў салянка мелі розныя мясцовыя значэнні, прыраўноўваліся да 18, 36, 40 гарцаў, асьміны, паловы віленскай бочкі. Звычайна салянка прыраўноўвалася да 1/6 віленскай бочкі, якая змяшчала 144 малыя (шынковыя) гарцы па 2,823 л, адсюль салянка адпавядае 67,75 л. Пры першапачатковым значэнні віленскай бочкі, роўнай 4 кракаўскім карцам (482,42 л), салянка апавядае 80,40 л.
Літаратура
- Baraniecki, M. A. O miarach prawnych i zwyczajowych w Polsce / M. A. Baraniecki // Wszechświat. — 1883. — T. 2. — № 44. — S. 694—697; № 45. — S. 717—719.
- Falniowska-Gradowska, A. Miary zbożowe w województwie krakowskim w XVIII wieku / Alicja Falniowska-Gradowska // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. — 1965. T. 13. — № 4. — S. 663—688.
- Анішчанка, Я. Салянка / Яўген Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 215.
- Горбачевский, Н. И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного Края и Царства Польского. — Вильна: Типография А. И. Зака, 1874.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.