![]() | |
Кампаненты | |
---|---|
Асноўныя | |
![]() |
Сальцісон (фр.: saucisson) — каўбасны выраб з спрасаваных вараных субпрадуктаў (здробненых кавалачкаў мяса з свіной галавы, печані, языка і пад.). Традыцыйны мясны выраб беларускай кухні, распаўсюджаны таксама ва Украіне, Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі і іншых краінах.
Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і іншымі спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі ці страўнік і зноў вараць ці падпякаюць у печы. Потым на 1-1,5 дні прыціскаюць гнётам. Традыцыйны італьянскі сальцісон прыпраўляецца часнаком, перцам і кменам.
Ядуць халодным.
Літаратура
- Сальцісон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 120. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Белы А. Сальцісон // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
- Сальцісон ад чытача «Звязды»(недаступная спасылка)
- Відэа гатавання сальцісона
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.