Салаўі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Варакушка (Luscinia svecica volgae), самец | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Luscinia T. Forster, 1817 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Салаўі́[1] (Luscinia) — род птушак з атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes). У залежнасці ад падыходу да класіфікацыі адносіцца альбо да сямейства Драздовыя (Turdidae), альбо да сямейства Мухалоўкавыя (Muscicapidae).
Найбольш вядомы салавей звычайны (Luscinia luscinia); даўжыня цела 17 см з доўгімі ножкамі, вялікімі цёмнымі вочкамі, апярэнне бураватае, хвост трохі руды. Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі (да Усходу да Енісея), да Поўдню да Паўночнага Каўказа. Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы. Жыве ў волкіх хмызняковых зарасніках, у далінах рэк. Гнёзды на зямлі або вельмі нізка, у кустах. У кладцы 4—6 зеленаватыя альбо блакітныя з плямамі яйкі. Насіджвае толькі самка 13 сутак. Сілкуецца павукамі, насякомымі, чарвякамі, ягадамі.
Зноскі
Літаратура
- Салаўі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 105. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).