Салафія (араб. سلف — «продкі, папярэднікі») — кірунак у ісламе, які аб’ядноўвае мусульманскіх рэлігійных дзеячаў, якія ў розныя перыяды гісторыі ісламу выступалі з заклікамі арыентавацца на лад жыцця і веру ранняй мусульманскай абшчыны, на праведных продкаў (араб. السلف الصالحون — ас-саляф ас-саліхун), кваліфікуючы як біда ўсе пазнейшыя новаўвядзенні ў названых сферах, пачынаючы з метадаў сімволіка-алегарычнай трактоўкі Карана і сканчаючы разнастайнымі навінамі, прыўнесенымі ў мусульманскі свет яго кантактамі з Захадам.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.