Саламон Міхоэлс
שלמה מיכאָעלס
Імя пры нараджэнні Саламон Міхайлавіч Воўсі
Дата нараджэння 4 (16) сакавіка 1890(1890-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1948(1948-01-13) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя Сцяг СССР СССР
Дзеці Natalia Michoels[d] і Nina Mikhoels[d]
Месца працы
Прафесія
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Народны артыст СССР— 1939 Народны артыст РСФСР— 1935 Сталінская прэмія — 1946 Ордэн Леніна
IMDb ID 0586415
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс (ідыш שלמה מיכאָעלס Шлоймэ Міхоэлс; сапраўднае прозвішча Воўсі; 1890, Дынабург1948, Мінск) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра ў Маскве (1920; абрэвіятуры на рускай мове — Госект, ГЕКТ, з 1924 — ГосЕТ), з 1929 — яго мастацкі кіраўнік. Старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта (1942—1948), член Мастацкай рады Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Народных Камісараў СССР (з 1939). Народны артыст СССР (1939), лаўрэат Сталінскай прэміі (1946). Забіты супрацоўнікамі МГБ у пачатку антысеміцкай кампаніі, арганізаванай за некалькі гадоў да смерці Сталіна.

Міхоэлс атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю ў хедары. У 1905 паступіў у рэальнае вучылішча ў Рызе, у 1908 скончыў яго. У 1911 паступіў у Кіеўскі камерцыйны інстытут, але быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1915—1918 вучыўся на юрыста ў Петраградскім універсітэце.

У 1918 паступіў у Яўрэйскую тэатральную студыю Аляксея Граноўскага і з 1919 актыўна граў на сцэне. У 1920 разам са студыяй пераехаў у Маскву, стаўшы неўзабаве вядучым акцёрам Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага камернага тэатра, у які была ператворана студыя.

Не раз наведваў Беларусь як акцёр і кансультант. З вялікім поспехам прайшлі гастролі ў Менску ў ліпені-жніўні 1923 г.; газета «Звезда» адзначала «яркі сакавіты талент Міхоэлса»[3]. Пастановай ЦВК БССР маскоўскаму тэатру ў 1923 г. было нададзена званне секцыі Беларускага акадэмічнага тэатра[3]. На гэтай падставе 14 сакавіка 1927 г. кіраўнік ГосЕТа А. Граноўскі пісаў старшыні Савета народных камісараў БССР І. Адамовічу: «Артыст даручанага мне тэатра, заслужаны артыст С. М. Міхоэлс (Воўсі) адпрацаваў 8 гадоў, на працягу якіх ён карыстаўся адпачынкам 1 раз. Празмерная работа давяла С. М. Міхоэлса да стану амаль поўнай страты працаздольнасці... Беручы пад увагу выключныя заслугі тав. Міхоэлса перад савецкім тэатрам і ў прыватнасці перад Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам — Акадэмічным тэатрам БССР, я хадайнічаю пра тое, каб т. Міхоэлс меў магчымасць паехаць лячыцца за мяжу на 2 месяцы з 15 мая па 15 ліпеня». Сам Міхоэлс звяртаўся ў народны камісарыят асветы БССР: «На працягу васьмі гадоў мне даводзілася працаваць па-за ўсялякімі нормамі з нагрузкай да 200 спектакляў і 300 рэпетыцый у сезон. У выніку такой працы я амаль зусім пазбавіўся голасу...». Пастановай Савета народных камісараў БССР ад 2 красавіка 1927 года Міхоэлсу на лячэнне за мяжой было асігнавана 1500 рублёў[4].

У кастрычніку 1927 г. С. Міхоэлс зноў выступаў у Менску ў спектаклях «Падарожжа Веніяміна Трэцяга», «Труадэк» і інш. На пачатку гастроляў ён даў інтэрв'ю газеце «Савецкая Беларусь», дзе апраўдваў зварот Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра да «тэм сусветнай драматургіі»[5].

С. Міхоэлс здымаўся ў фільме беларускай кінастудыі «Вяртанне Нейтана Бекера» (1932) у ролі бацькі галоўнага героя, быў кансультантам іншага беларускага фільма, «Шукальнікі шчасця» (1936).

Акцёр

  • Гоцмах («Вядзьмарка» паводле А. Гальдфадэна, 1922)
  • Шымеле Сарокер («200000» паводле Шолам-Алейхема, 1923)
  • Першы бадхен («Ноч на старым рынку» паводле І. Л. Пераца, 1925)
  • Ахітойфель («Дзясятая запаведзь» паводле А. Гальдфадэна, апрацоўка І. Дабрушына, 1926)
  • Труадэк («Труадэк» Ж. Рамэна, 1927)
  • Веніямін Трэці («Падарожжа Веніяміна Трэцяга» Мендэле Мойхер-Сфорыма, 1927)
  • Глухі («Глухі» Д. Бергельсона, 1930)
  • дантыст Грэдан («Мільянер, дантыст і бядняк», 1934)
  • Лір («Кароль Лір» Шэкспіра, 1935)
  • Тэўе-малочнік («Тэўе-малочнік» Шолам-Алейхема, 1938).

Рэжысёр

  • «Ніт гедайгет» П. Маркіша (1931)
  • «Разбойнік Бойтра» М. Кульбака (1936);
  • «Сям'я Авадзіса» П. Маркіша (1937);
  • «Тэўе-малочнік» Шолам-Алейхема (1938 — ГОСЕТ, 1940 — Харкаўскі тэатр украінскай драмы);
  • «Саламон Маймон» М. Даніэля (1940);
  • «Блукаючыя зоркі» Шолам-Алейхема (1941);
  • «Фрэйлехс» З. Шнэера (1945, Сталінская прэмія, 1946);
  • «Лясы шумяць» А. Брата і Г. Лінькова (1946).

Фільмаграфія

  • 1925 — «Яўрэйскае шчасце» — роля Менахем-Мендла
  • 1932 — «Вяртанне Нейтана Бекера» — роля Цалэ Бекера
  • 1935 — «Месяцавы камень» («Памір») — роля правадніка
  • 1936 — «Шукальнікі шчасця» — кансультант
  • 1936 — «Цырк» — роля гледача ў цырку, які спявае калыханку на ідышы.
  • 1938 — «Сям'я Апенгейм» — роля афтальмолага Якабі.

Памяць

  • 12 лютага 1989 года ў Маскве быў адкрыты Міжнародны культурны цэнтр імя Саламона Міхоэлса.
  • Імем Міхоэлса названыя плошча ў Тэль-Авіве і вуліца ў Даўгаўпілсе.
  • У 1990-х гадах рэжысёр Марк Авербух зняў фільм «Асабісты вораг Сталіна», прысвечаны памяці Міхоэлса.
  • У 2001 годзе выйшаў дыск Натэлы Балцянскай пад назвай «Предупреждение», у які ўвайшла песня «Прысвячэнне Саламону Міхоэлсу».
  • Браты Вайнеры (Аркадзь і Георгій) напісалі раман «Пятля і камень у зялёной траве» па матывах забойства Міхоэлса.
  • Бард Аляксандр Галіч прысвяціў памяці Міхоэлса песню «Цягнік».
  • Міхоэлсу прысвечана песня Марка Мермана «Смерць караля Ліра», якая гучыць у спектаклі «Вельтмайстар акардэон» («Другая сусветная»; пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў 2015 г.).
  • У сакавіку 1998 года была прынята пастанова № 332 Савета міністраў Беларусі аб увекавечанні памяці народнага артыста СССР Міхоэлса Саламона Міхайлавіча. Прадугледжвалася з'яўленне мемарыяльнай дошкі на будынку Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску. Па стане на 12 студзеня 2018 года пастанова не выканана[3].
  • У 2015 годзе «Пошта Расіі» выпусціла паштовую картку да 125-годдзя С. М. Міхоэлса з яго выявай.

Кнігапіс

  • Артыкулы. Гутаркі. Прамовы. Успаміны аб Міхоэлсе, 2 выд., М., 1965.
  • Гринвальд Я. Б., Михоэлс, М., 1948.
  • Котлярова М. Е. Плечо Михоэлса: Воспоминания актрисы ГОСЕТа. — М.: Библиотечка газеты «Тарбут», 2003. — 240 с.
  • Левашов В. В. Убийство Михоэлса: Роман. — М.: Агентство «КРПА „Олимп“», 2002.
  • Вовси-Михоэлс Н. С. Мой отец Соломон Михоэлс: Воспоминания о жизни и гибели. — М.: Возвращение, 1997.
  • Гейзер М. М. Михоэлс : Жизнь и смерть. — М.: Журналистское агентство «Гласность» Союза журналистов РФ, 1998.
  • Загорский М. Михоэлс. — М.; Л., 1927.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 3 http://belisrael.info/?p=13605
  4. https://www.sb.by/articles/stranniki-i-izgnanniki.html
  5. http://belisrael.info/?p=13750

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.