Сакура

Prunus serrulata «Кандзан»
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus serrulata Lindl., 1830

Сінонімы
  • Cerasus serrulata (Lindl.) G.Don ex Loudon
  • Prunus puddum Miq.
  • Padus serrulata (Lindl.) S.Ya.Sokolov[3]
Разновидности
  • Prunus serrulata var. lannesiana
  • Prunus serrulata var. pubescens
  • Prunus serrulata var. serrulata
  • Prunus serrulata var. spontanea

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506233
NCBI  97321
EOL  632451
GRIN  t:30103
IPNI  730268-1
TPL  rjp-2102

Сакура[4] (Prunus serrulata, яп. 桜 або яп. 樱) — від дэкаратыўных дрэў сямейства Ружавыя. Сакурай таксама называюць суквецці гэтых дрэў.

Батанічнае апісанне

Квітнее ўвесну; кветкі маюць афарбоўку ад ярка-ружовай да белай. Штогадовы перыяд квітнення сакуры доўжыцца менш за тыдзень. Плод — касцянка чорнага колеру, 8-10 мм у дыяметры. Плады — сакурамба (яп. サクランボ). Засоленае лісце і кветкі сакуры выкарыстоўваюцца ў харчовых мэтах.

Культурнае значэнне

Сакура — вядомы сімвал Японіі і японскай культуры — з даўніх часоў шануецца японцамі.

Ханамі — японская нацыянальная традыцыя любавання кветкамі, самая вядомая з якіх — квітнеючая сакура. За некалькі месяцаў да меркаванага цвіцення па тэлебачанні пачынаюць паказваць прагнозы з датамі цвіцення сакуры па ўсёй краіне.

У цяперашні час выкарыстоўваецца на гербах паліцыі і ўзброеных сіл Японіі. Акрамя таго, сакура — традыцыйны сімвал жаночай маладосці і прыгажосці. 27 сакавіка, пачынаючы з 4-га года Хэйсэй (1992) грамадская арганізацыя «Таварыства японскай сакуры» і пачала святкаваць Дзень красавання сакуры. Гэтае свята праводзяць ва ўсіх раёнах Японіі, час правядзення залежыць ад часу цвіцення сакуры.

Заўвагі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Padus serrulata (Lindl.) S.Ya.Sokolov. The Plant List. Праверана 20 сакавіка 2016.
  4. Сакура ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С. 94
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.