Сакрэтная разведвальная служба | |
---|---|
MI6 | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Створана | 1909 |
Юрысдыкцыя | Каралева Вялікабрытаніі |
Штаб-кватэра | Воксхал-крос, 85, Лондан |
Бюджэт | Засакрэчана |
Сярэдняя колькасць | Засакрэчана |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Сэр Роберт «Джон» Соерс, генеральны дырэктар |
Сайт | www.sis.gov.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сакрэтная разведвальная служба (англ.: Secret Intelligence Service, SIS), MІ-6 (англ.: Military Intelligence, MI6) — дзяржаўны орган знешняй разведкі Вялікабрытаніі. Да прыняцця парламентам Intelligence Services Act у 1994 годзе не мела ніякай прававой базы для свайго існавання і дзейнасці, а само яе існаванне не пацвярджалася урадам Злучанага Каралеўства.
Служба узначальваецца пастаянным сакратаром (не ўваходзіць ва ўрад). Апошні — адзіны супрацоўнік службы, які афіцыйна абвяшчаецца публічна; прызначаецца міністрам замежных спраў і падсправаздачны яму.
Служба ўваходзіць у склад Аб’яднанага разведвальнага камітэта.
З 1994 года штаб-кватэра МІ-6 афіцыйна знаходзіцца ў будынку Воксхол-крос, 85.
Гісторыя
Сакрэтная разведвальная служба была заснавана ў 1909 годзе ў якасці замежнага аддзела Бюро сакрэтнай службы і была сумесным органам Адміралцейства і Ваеннага міністэрства, такім чынам, была разбіта на ваенна-марскую і сухапутную часткі, пазней пачала спецыялізавацца на шпіянажы і контрразведцы. Гэтая спецыялізацыя ўзнікла, хутчэй за ўсё, з-за жадання Адміралцейства ведаць ваенна-марскія сілы Германскай імперыі. Гэтая спецыялізацыя шчыльна замацавалася за бюро ўжо ў 1914 годзе.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны была праведзена адміністрацыйная рэформа і два вышэйзгаданыя аддзелы, якія займаюцца замежнымі справамі, тады пачалі называцца Упраўленнем разведкі секцыя 6 — МІ-6 (Directorate of Military Intelligence Section 6, MI6).
Першым дырэктарам SIS быў капітан сэр Джордж Мэнсфілд Сміт-Камінг (англ.: Captain Sir George Mansfield Smith-Cumming), яго часта называлі проста Сміт, у карэспандэнцыі ён звычайна падпісваўся адной літарай «С». Пазней гэта стала традыцыяй і ўсе наступныя дырэктары SIS абазначаюцца гэтай літарай.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)