Горад
Сакрамента
Sacramento
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
 ЗША
Каардынаты
38°34′31″ пн. ш. 121°29′10″ з. д.
Кіраўнік
Заснаваны
1849
Першая згадка
1839
Плошча
259,2 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Насельніцтва
466 488 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1799 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
916
Паштовыя індэксы
942xx, 958xx
Афіцыйны сайт
Сакрамента на карце ЗША
Сакрамента (Каліфорнія) (ЗША)
Сакрамента (Каліфорнія)
Сакрамента (Каліфорнія) (ЗША)
Сакрамента (Каліфорнія)

Сакраме́нта[2] (англ.: Sacramento) — горад на захадзе ЗША на месцы ўпадзення ракі Амерыкан-Рывер ў раку Сакрамента.

Адміністрацыйны цэнтр штата Каліфорнія і акругі Сакрамента, заснаваны ў снежні 1848 г. Джонам Сатэрам-малодшым — сынам імігранта з Швейцарыі, які заснаваў першае «белае» пасяленне ў гэтым рэгіёне.

Насельніцтва 466 488 жыхароў (2010 год), гэта — сёмы па велічыні горад у Каліфорніі.

У 2016 годзе ў школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры; было гэта звязана з тым, што колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, павялічваецца. Ідэя адкрыцця беларускага класа была рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, выхадца з Беларусі, і пры садзейнічанні з боку Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольства ў ЗША і Гродзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы[3].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.