Вёска
Сакалова
± |
Сакалова (руск.: Соколово) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Дзівасаўскага сельскага паселішча.
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на паўночны захад ад Смаленска, за 1 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Папоўка. За 6 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ракітная на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.