Сайман Бейкер
Simon Baker
Дата нараджэння 30 ліпеня 1969(1969-07-30)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Аўстралія
Жонка Рэбека Рыг[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, mentalist, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр
Кар’ера 1987 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 0048932
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сайман Бейкер (англ.: Simon Baker, таксама вядомы як Сайман Дэні (англ.: Simon Denny); нарадзіўся 30 ліпеня 1969 года) — аўстралійскі акцёр .

Біяграфія

Сайман Бейкер нарадзіўся ў Лонсестане, Тасманія, Аўстралія, у сям’і Элізабет Лабертан, школьнай настаўніцы англійскай мовы, і Бары Бейкера, садоўніка і механіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бейкер перабраўся ў Сідней, каб вывучыцца на медбрата, аднак ён так і не атрымаў дыплома. Яго ўсё часцей запрашалі на здымкі, пасля таго як ён разам з сябрам наведваў праслухоўванні ў якасці маральнай падтрымкі.

Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе.

Жанаты на аўстралійскай актрысе Рэбецы Рыг (англ.: Rebecca Rigg). У пары ёсць трое дзяцей: Стэла, Клод і Гары. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль акцёр на час не вярнуўся назад у Сідней. У наш час сям’я жыве ў Лос-Анджэлесе.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.