Сагдыя́на (таксама Согд; стар.-грэч.: Σογδιανή; перс.: سغد — Sōġd; тадж.: Суғд — Sughd; узб.: So`g`d - Сўғд) — гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі ў двурэччы Окса і Яксарта. Цяпер тэрытарыяльна падзелена паміж Узбекістанам (дзе размяшчаўся цэнтр Сагдыяны горад Самарканд) і Таджыкістанам (Сагдыйская вобласць).
Гісторыя Таджыкістана | |
---|---|
| |
Да нашай эры | |
Дагістарычная Цэнтральная Азія | |
Бактрыйска-Маргіянскі археалагічны комплекс (XXIII—XVIII стст. да н.э.) | |
Авестыйскі перыяд | |
Імперыя Ахеменідаў (648—330 да н.э.) | |
Грэка-Бактрыйскае царства (250 да н.э. — 125) | |
Наша эра | |
Парфянскае царства (250 да н.э. — 224) | |
Кушанскае царства (I—III стст.) | |
Дзяржава эфталітаў (IV—VI стст.) | |
Імперыя Сасанідаў (224—650) | |
Ісламскае заваяванне (661—750) | |
Амеядскі халіфат (661—750) | |
Абасідскі халіфат (750—1258) | |
Тахірыдскі эмірат (821—873) | |
Сафарыдскі эмірат (861—1003) | |
Саманідскі эмірат (875—999) | |
Цюркскае заваяванне (1005—1221) | |
Газневідскі султанат (963—1187) | |
Караханідскае ханства (999—1141) | |
Каракітайскае ханства (1141—1212) | |
Сельджукідскі султанат (1037—1194) | |
Султанат Харэзмшахаў (1077—1231) | |
Мангольскае заваяванне (1221—1231) | |
Джагатайскі ўлус (1220—1370) | |
Цімурыдскі эмірат (1370—1501) | |
Шэйбанідскае ханства (1501—1599) | |
Аштарханідскае ханства (1599—1753) | |
Бухарскі эмірат (1753—1920) | |
Савецкі перыяд (1920—1991) | |
Бухарская НСР (1920—1924) | |
Таджыкская АССР (1924—1929) | |
Таджыкская ССР (1929—1991) | |
Рэспубліка Таджыкістан (з 1991) | |
Партал «Таджыкістан» |
Гісторыя
Назва Согд упершыню згадваецца ў свяшчэннай кнізе «Авесце». Мяркуюць, што гэта слова мела наступныя значэнні «свяшчэнны», «запалены» або «чысты».
У VIII стагоддзі да нашай эры тут была заснавана сталіца дзяржавы — Мараканда.
Тапонім Сагдыяна выкарыстоўваўся як назва вобласці Сугуда — правінцыі імперыі Ахеменідаў, дзевятнаццатая ў спісе цара Дарыя Вялікага на скале Бехістун, займала тэрыторыю сучасных Таджыкістана (акрамя Паміра) і Узбекістана (акрамя Харэзма). Сагдыяна ляжала на поўнач ад Бактрыі.
На тэрыторыі Согда знаходзіліся гарады Мараканда (Самарканд), Кіропаль і інш. У VI—IV стст. да н.э. уваходзіў у старажытнаперсідскую Ахеменідскую дзяржаву. Разам з Парфіяй, Харэзмам і Арэяй Согд быў уключаны ў яе 11-ю сатрапію. Насельніцтва Согда плаціла значныя падаткі срэбрам, пастаўляла каштоўныя камяні, падавала персідскім царам буйныя вайсковыя кантынгенты.
У 329—327 да н.э.[1] насельніцтва Согда на чале са Спітаменам (забіты ў 327 да н.э.[1]) аказала зацятае супраціўленне Аляксандру Македонскаму. Аляксандр Македонскі аб'яднаў Сагдыяну і Бактрыю ў адну сатрапію, кіраваць якой быў прызначаны Філіп. Па некаторых даных, Кіропаль (Істараўшан) быў пераназваны ў Александрыю Эсхату (Александрыя Крайняя) Аляксандрам Македонскім.
Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) праз 2 гады паводле пагаднення ў Трыпарадысе Сагдыяна разам з Бактрыяй дасталася сатрапу Арыі Стасанору[2]. У 305 годзе да н.э. гэтыя ўладанні былі заваяваны царствам Селеўкідаў. У сярэдзіне III ст. да н.э. гэта сатрапія была ператворана Дыядотам у Грэка-бактрыйскае царства, якое праіснавала да II стагоддзя да н.э., калі было саслаблена скіфамі і падпарадкавана Харэзму. У першыя стагоддзі н.э. Сагдыяна ўваходзіла ў склад Кушанскага царства.
У канцы IV—V стст. н.э. быў заваяваны эфталітамі, у VI—VII стст. — Цюркскім каганатам.
З IV да VIII стст. на тэрыторыі Согда існавала мноства аўтаномных княстваў (найважнейшае — Самаркандскае). Согд адыгрываў значную ролю ў эканамічным і культурным жыцці Усходу. Купцы з Согда трымалі ў сваіх руках гандаль шоўкам. Гандлёва-земляробчыя калоніі Согда існавалі на ўсіх асноўных караванных шляхах ад Манголіі і Кітая да Мерва. З VII стагоддзя па сярэдзіну VIII стагоддзя ў Самаркандскім Согдзе кіравала дынастыя Іхшыдаў, вядомымі кіраўнікамі якой былі Шышпір, Вархуман, Мастан-Навіян, Тархун, Гурэк, Тургар.
Напачатку VIII стст. заваяваны арабамі.
Даліна ракі Зераўшан захоўвала сваё старажытнае імя да Сярэднявечча, калі яна была вядомая як Согд Самаркандскі. У склад Согда таксама ўваходзіў Бухарскі аазіс і Кашкадар'я.
Культура
Пра высокі ўзровень культуры і мастацтва Согда сведчаць шматлікія адкрыцці савецкіх археолагаў на яго тэрыторыі (Афрасіяб, Пенджыкент, Варахша, Калаі-Муг і інш.).
Мастацтва старажытнага Согда мала вывучана; некаторае ўяўленне пра архітэктуру даюць сырцовыя пабудовы і фартыфікацыйныя збудаванні гарадзішча Афрасіяба (2-я палова I тыс. да н.э. — першыя стагоддзі н.э.), Кызыл-Кыра і Талі-Барзу (абодва — першыя стагоддзі н.э.). Выяўленчае мастацтва найбольш яскрава прадстаўлена дробнай тэракотавай пластыкай (III—I стст. да н.э.). Асобныя тэракоты сведчаць пра пранікненне эліністычных мастацкіх прынцыпаў; іншыя паказваюць фарміраванне лакальнага тыпу, які адрозніваецца дакладнай перадачай этнічных рыс, абагульненасцю і ператызмам вобразаў.
Геаграфія
Согд падзяляўся на некалькі ўладанняў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў Самаркандскім Согдзе, акрамя Самарканда, Кабудан, Ішціхан і Маймург, у даліне Кашкадар'і — Кэш і Нахшеб. Усе гэтыя ўладанні ў нейкай меры залежалі ад Самаркандскага Согда. У Бухарскім Согдзе акрамя самой Бухары адзначаюцца яшчэ Пайкенд, Вардана.
Гл. таксама
- Сагдыйцы
- Сагдыйская мова
Зноскі
- 1 2 AsiaPlus Архівавана 4 лістапада 2013.
- ↑ Дыядор Сіцылійскі Гістарычная бібліятэка Кніга 18. 39.6.
Спасылкі
- Три согдийских документа с горы Муг // Проблемы востоковедения, № 1. 1959(недаступная спасылка). Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2014. Праверана 13 февраля 2011.
- Три письма с горы Муг // Проблемы востоковедения, № 6. 1960 . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 февраля 2011.
- О интерпретации некоторых документов с горы Муг и местной топонимике // Вестник МГУ. Серия VIII. История. № 3, 1992 . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 февраля 2011.