Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны | |
---|---|
| |
![]() | |
![]() | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 30 жніўня 1996 |
Штаб-кватэра | |
Гадавы бюджэт | 313 880 000 ₴[1] |
Сакратар | Аляксей Мечыслававіч Данілаў |
Сайт | rnbo.gov.ua |
Палітыка |
Украіна |
![]() Артыкул — частка серыі: |
Дзяржаўны лад
Судовая сістэма
Палітычная сістэма
|
Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (укр.: Рада національної безпеки і оборони України, скарочана СНБА) — каардынацыйны орган па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны пры Прэзідэнце Украіны.
У адпаведнасці з артыкулам 107 Канстытуцыі Украіны СНБА Украіны каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны. Рашэнні РНБА ўводзяцца ў дзеянне ўказамі Прэзідэнта Украіны. Кампетэнцыя і функцыі РНБА вызначаюцца законам.
Функцыі
- унясенне прапаноў Прэзідэнту Украіны адносна рэалізацыі асноў унутранай і знешняй палітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны;
- каардынацыя і ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны ў мірны час;
- каардынацыя і ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча і пры ўзнікненні крызісных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.
Кампетэнцыі СНБА
- распрацоўвае і разглядае на сваіх пасяджэннях пытанні, якія ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Украіны, канцэпцыі (Асноў дзяржаўнай палітыкі) нацыянальнай бяспекі Украіны, Ваеннай дактрыны Украіны, якія тычацца сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, і падае прапановы Прэзідэнту Украіны ў адпаведнасці са сваімі даследаваннямі;
- ажыццяўляе бягучы кантроль дзейнасці органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, падае Прэзідэнту Украіны адпаведныя высновы і прапановы;
- залучае да аналізу інфармацыі службовых асоб і спецыялістаў органаў выканаўчай улады, дзяржаўных устаноў, навуковых устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці;
- ініцыюе распрацоўку нарматыўных актаў і дакументаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны, абагульняе практыку іх прымянення і вынікі праверак іх выканання;
- каардынуе і кантралюе перавод цэнтральных і мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама эканомікі краіны на работу ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча;
- каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў пры увядзенні ваеннага або надзвычайнага становішча;
- каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў выканаўчай улады па адлюстраванню ўзброенай агрэсіі, арганізацыі абароны грамадства і забеспячэння яго жыццядзейнасці, аховы жыцця, здароўя, канстытуцыйных правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Украіны, падтрыманні грамадскага парадку ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча і пры ўзнікненні крызісных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.