Сава (Саветаў)
Сава (Саветаў)
Адукацыя
Навуковая ступень магістр багаслоўя[d]
Дзейнасць афіцэр
Імя пры нараджэнні Юрый Саветаў
Нараджэнне 6 (18) красавіка 1898
Смерць 21 мая 1951(1951-05-21) (53 гады)
Пахаванне

Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са́ва, свецкае імя Юрый (Георгій) Яўгенавіч САВЕТАЎ (польск.: Sawa (Jerzy Sowetow); 6 (18) красавіка 1898, Санкт-Пецярбург — 21 мая 1951) — праваслаўны царкоўны дзеяч у Польшчы.

Біяграфія

У 1916 годзе скончыў Пажаскі корпус, вучыўся на тэалагічных факультэтах Бялградскага (1921-24) і Варшаўскага (1926-28) універсітэтаў. Магістр багаслоўя (1943).

Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай (у складзе белай Добраахвотніцкай арміі) войнаў. 3 1920 годзе ў эміграцыі ў Сербіі.

У 1925 годзе пасвячоны ў святара. 3 1929 архімандрыт, дырэктар мітрапаліцкага інтэрната ў Варшаве, з 1931 епіскап люблінскі. Са снежня 1936 часовы кіраўнік Гродзенскай праваслаўнай епархіі, з 1937 епіскап гродзенскі і навагрудскі. Апекаваўся дзейнасцю Таварыства праваслаўных палякаў.[1] Прымаў удзел у выданні ў Гродне часопіса «Przegląd Prawosławny» («Праваслаўны агляд»), які спрыяў паланізацыі мясцовага насельніцтва.

3 верасня 1939 года ў Літве, Германіі, Румыніі, Турцыі, Індыі. У 1942-43 у ЗША і Вялікабрытаніі, адкуль накіраваны польскім эмігранцкім урадам у 2-і польскі корпус ген. У. Андэрса на пасаду ваеннага капелана ў званні генерала брыгады, прайшоў з корпусам увесь баявы шлях.

Пасля 2-й сусветнай вайны ў Вялікабрытаніі, архіепіскап (1947). 3 1949 года член Польскай нацыянальнай рады ў эміграцыі.

Зноскі

  1. Я. Мірановіч. Найноўшая гісторыя Беларусі. СПб., 2003. С. 104

Літаратура

  • Arcybiskup, generał brygady Sawa (Jerzy Sowetow). Wybór dokumentów. — Białystok; Warszawa, 1997.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.