Каталіцкая царква | |
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі | |
---|---|
Cattedrale di Santa Maria Assunta | |
| |
45°24′23″ пн. ш. 11°52′18″ у. д. | |
Краіна | Італія |
Горад | Падуя |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Падуанская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | Рэнесанс |
Архітэктар | Мікеланджэла Буанароці |
Дата заснавання | 1754 |
Будаўніцтва | 1551—1754 гады |
Статус | Кафедральны сабор дыяцэзіі Падуі |
Стан | Дзеючы храм |
Сайт | diocesipadova.it |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Падуі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі — каталіцкі сабор у горадзе Падуя, Італія. Кафедральны сабор дыяцэзіі Падуі, помнік архітэктуры, асвячоны ў імя Унебаўзяцця Багародзіцы. Носіць ганаровы статус «малой базілікі». З правага боку да сабора прылягае баптыстэрый XII стагоддзя, у якім захаваліся фрэскі XIV стагоддзя.
Сучасны будынак — трэці саборны будынак на гэтым месцы. Першы было пабудавана ў IV стагоддзі пасля апублікавання Міланскага эдыкта і быў разбураны землетрасеннем у 1117 годзе. Сабор быў нанова пабудаваны ў раманскім стылі, яго вонкавы выгляд можна бачыць на фрэсках Джуста дзі Менабуоі ў прылеглым да сабора баптыстэрыі.
Праект існуючага сабора ў стылі рэнесанс быў распрацаваны архітэктарамі Андрэа дэла Вале і Агасціна Рыгета, па некаторых даных — пад кіраўніцтвам Мікеланджэла. Працы пачаліся ў 1551 годзе, аднак скончаны толькі ў 1754 годзе, прычым галоўны фасад так і застаўся недаробленым.
У левым нефе сабора знаходзіцца пахаванне святога Грэгорыа Барбарыга, кардынала, дыпламата і вучонага, кананізаванага ў 1960 годзе.
Літаратура
- Италия. Изд. «Вокруг Света», 2009. ISBN 978-5-98652-240-1
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Падуі